mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Чаму блогер – не журналіст

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Чаму блогер – не журналіст

Чаму блогер – не журналіст

11.02.2014 Точка зрения [2]

"Казёл!" – можа напісаць усяго адно толькі слова блогер, і атрымаць 100500 лайкаў. Альбо наадварот, хвалебнае: "Малайчына!"

Усё залежыць ад кантэкста: тут і цяпер. Блогер ведае, што разам з ім за нейкай падзеяй сочаць тысячы людзей. Суддзя на футбольным полі прыняў ня тое рашэнне, палітык у жывым эфіры даў ня тое азначэнне, ці наадварот, зрабіў нечакананы для многіх ўчынак.

Адно слова ў сваім блогу, і тваю эмоцыю падзяляюць дзясяткі, а то і сотні, фрэндаў!

"Вы ж, Севярын, не па-журналістску дыскутуеце", – наракае ў маім блогу малазнаёмы фрэнд, якому не падабаецца мой катэгарычны недыскусійны стыль выказвання. Альбо яшчэ больш: "Які ж вы дэмакрат?!" Гэта ў выпадку больш жорсткіх, ды проста бязлітасных, захадаў, калі ты развітваешся з суразмоўцам – расфрэнджваешся.

Гэта прыблізна як бы ад артыста-клоўна патрабаваць, каб ён увесь час хадзіў у грыме, і рабіў смешныя трукі. А капітан падводнай лодкі размаўляў з вамі толькі гледзячы ў перыскоп.

Благасвера звяла разам людзей, многія з якіх ніколі б у рэальным жыцці не пресякліся. Мала верагодна, што капітан трапіў бы ў грымёрку клоўна, і ўжо зусім фантастычна выглядае перспектыва клоўна трапіць ў капітанскую рубку падлодкі, якая выйшла на баявое дзяжурства. Як не магчыма сабе ўявіць на сайце афіцыйнага СМІ артыкул, які б складаўся з аднаго слова.

Праблема грамадскага і прыватнага ў Беларусі ня вырашаная ад савецкіх часоў, калі прыватнага было зусім мала. Рэгулярна бачу, як у запале спрэчкі ў блогера, які працуе журналістам, пытаюцца, ці ёсць ягонае меркаванне пазіцыяй СМІ, дзе той працуе? Далучэнне чалавека да блогасферы – свайго кшталту экзамен на павагу да прыватнасці.

Ёсць такі польскі анекдот, якія з'явіўся адразу з прыходам дэмакратыі ў канцы 1989 году: У таксі сядае пасажыр. Таксіт пытаецца: "Куды едзем?" Пасажары адказвае: "Пра што гаворка?" Так яны паўтараюць свае словы ўсё больш нэрвова. Урэшце такіст выгукае: "Я польскі таксіст, маю права запытаць – куды едзем?!" Пасажыр парыруе: "А я польскі пасажыр – маю права адказаць "пра што гаворка?!"

Маю права – ключавыя словы непаразумення. З пукту гледжання звычайнай логікі абодва маюць права на свае словы. Як і блогеры падчас сваіх дыскусій у сеціве.

Тыя правы, якіх ня мае журналіст, які рыхтуе матэрыял. Журналіст мусіць кіравацца юрыдычнымі, прафесійнымі і этычнымі нормамі. Даваць пункт гледжання ўсім бакам канфлікту, спраўджаць дакладнасць інфармаці, ствараць кантэкст гісторыі, даваць бэкграўнд.

Журналіст мае права на збор і распаўсюд пацверджанай інфармацыі. У той час як блогер – на рэтрансляцыю свайго "я".

Важна гэтым розным "я" навучыцца чуць адзін аднаго. Тут ніхто не дапаможа, апроч шматгадовай практыкі, якой беларускае грамадзтва так доўга было пазбаўленае – публічнай дыскусіі.

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/1943/chamu-bloger-ne-zhurnalist

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/tochka-zreniya