Журналіст “Новага Часу” Генадзь Кеснер падзяліўся сваімі правіламі ў прафесіі.
«ДОВЕРЯЙ, НО ПРОВЕРЯЙ»
Трэба падчас размовы са сваімі спікерамі верыць ім, але калі ёсць пэўны сумнеў у лічбах альбо нейкай акалічнасці, гэта лепш пераправерыць.
Можна праз той жа інтэрнэт альбо нават не саромецца ператэлефанаваць свайму суразмоўцу каб удакладніць. Бо часам здараецца і так, што сам чалавек, які дае табе інфармацыю, можа памыліцца.
НЕ ПЕРАЙНАЧВАЙ
Ні ў якім выпадку нельга “перевирать”. Не гуляць з той інфармацыяй і тымі выказваннямі, што даў табе суразмоўца. Бо інакш наступным разам ён табе проста адмовіць у інтэрв'ю, адмовіць у інфармацыі.
Пры тым гэта тычыцца што ўладнікаў, што неўладнікаў – з кім бы ты ні размаўляў. Усё адно, калі чалавек з табою размаўляе, ён давяраецца табе. І таму “перевирать” словы ні ў якім выпадку нельга.
ЗАХОЎВАЙ ЖЫВУЮ МОВУ
Трэба імкнуцца не проста суха перадаваць інфармацыю, якую сказаў той ці іншы чалавек. Я імкнуся даваць больш цытаванняў альбо рабіць матэрыялы ў форме інтэрвью. Каб перадаць менавіта стыль і манеру гутаркі чалавека, з якім ты размаўляеш. Гэта робіць матэрыялы больш жывымі.
Трэба захоўваць жывую мову і пазбаўляцца шаблонаў сухапарнасці.
Фота ГА "БАЖ" [3]