mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Гісторыя беларускага самвыдату: «Выбар»

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Гісторыя беларускага самвыдату: «Выбар»

Гісторыя беларускага самвыдату: «Выбар»

16.03.2015 Гісторыя беларускага самвыдату [2]

Сёння ў нашым аглядзе беларускага самвыдату – адно з найбольш адметных рэгіянальных самаробных выданняў. Газэта “Выбар” выдавалася ў Віцебску з 1991 году. Гэта бадай самае першае віцебскае дэмакратычнае выданне.

Сваю мэту рэдакцыя газэты ў яе першым нумары ад 2 кастрычніка 1991 году фармулявала наступным чынам: “Будзем дапамагаць новым і перагледзеўшым свае мінулыя пазыцыі старым грамадзкім сілам выцягваць Беларусь з 73-гадовай пустыні, падняць з каленяў змучаны і чакаючы чарговых сацыяльна-эканамічных крызісаў народ для пабудовы сапраўднага дзяржаўнага грамадзтва, сапраўднай дэмакратычнай і прававой дзяржавы”. Зазначу, што газета была адкрытая для самых розных палітычных плыняў дэмакратычнага накірунку.

У розныя часы газета выдавалася з рознай якасцю – часам афіцыйна друкавалася ў дзяржаўных друкарнях, часам – падпольна рабілася на ксераксе. У маёй калекцыі – два нумары “Выбару”, № 15 (21) і № 16 (22) за 1992 года. На самой газеце пазначана: “Газета дэмакратычных плыняў прыдзвінска-прыдняпроўскага краю”. Мовы выдання – беларуская ды расейская, фармат А3. Наклад – 2500 асобнікаў, надрукавана ў Віцебскай узбуйнёнай друкарні ім. Камінтэрна. Цана – 1 рубель. Увогуле, у той час газета існавала цалкам афіцыйна, выходзіла па некалькі разоў на месяц. Афіцыйны заснавальнік – Віцебскі гарадскі клуб выбаршчыкаў “За дэмакратычныя выбары”.

Усё існаванне газеты ва ўсе яе часы было непарыўна звязана з асобай віцебскага дэмакратычнага актывіста Барыса Хамайды – ён жа быў заснавальнікам і рэдактарам выдання. Мы папрасілі яго самога распавесці пра лёс газеты.

- Калі было створана выданне “Выбар”?

- У 1990 годзе, 1 кастрычніка, я атрымаў пасведчанне аб рэгістрацыі. Заснавальнікам быў Віцебскі гарадскі клуб выбаршчыкаў, які быў створаны 18 студзеня 1990 году. Але каб наладзіць выданне газеты, спатрэбіўся год. Дапамог, як ні дзіўна, путч 1991-га. Бо да таго не было нічога – ні паперы, ні памяшкання...

Першы нумар выйшаў 2 кастрычніка 1991 году. Апошні ж нумар выйшаў у 2005 годзе. З 1991-га і недзе па вясну 1994-га газета выходзіла раз на тыдзень фарматам А3. Два разы на месяц – 4 паласы, другія два разы – па 8 палосаў.

У 1994 годзе Віцебскі гарвыканкам не перарэгістраваў статут заснавальніка газеты – клуба “За дэмакратычныя выбары”, і на гэтай падставе Міністэрства інфармацыі ануліравала пасчедчанне аб рэгістрацыі газеты “Выбар”.

- Што было далей?

- Далей “Выбар” пачаў выходзіць ужо ў паўпадпольным фармаце. Ведаеце, пасля 1995 году я нярэдка сам не ведаў, дзе друкавалася газета. Настолькі падпольна гэта было. І выходзіла яна ўжо радзей, бывала што і раз на месяц. Але выходзіла.

- Як ставіліся ўлады да газеты да 1994 году? Проста цярпелі, ці неяк дапамагалі?

- Справа ў тым, што мы былі афіцыйна зарэгістраваныя. Але спачатку не было памяшкання. І калі мы выпусцілі першы нумар, я асабіста пайшоў до старшыні Віцебскага аблвыканкама – Уладзіміра Кулакова – прынес ему газету і папрасіў, как за нашай газетай пакінулі два кабінеты газеты “Віцебскі рабочы”, у якіх мы на той час месціліся. Ён рукой махнуў, ды кажа: “Ну и сидите там”. І так мы шэсць гадоў там прасядзелі, ды ні капейкі не заплацілі – ні за ваду, ні за электрычнасць.

Так было, пакуль Кулакоў быў старшынёй. Потым ён сыйшоў, і нас праз суд выкінулі адтуль.

- А многа людзей працавала над выданнем?

- Шмат людзей працавала. Хто пісаў, хто дзесці грошы даставаў, хто рабіў макеты... Я ж сам не прафесійны журналіст, я юрыст па адукацыі. Скончылася ўсё ў 2005 годзе – грошай тады не было, і я ўжо доўгі час адзін усё гэта цягнуў. Хаця ведаеце, фактычна я дагэтуль застаюся галоўным рэдактарам газеты “Выбар” – у маёй працоўнай кніжцы няма адзнакі, што я сыйшоў з гэтай пасады.

Мы прадстаўляем вам два нумары “Выбару” – тыя, што захаваліся ў маёй асабістай калекцыі (націсніце асобна на кожную карцінку, каб праглядзець нумары цалкам).

[3]

[4]

Яшчэ некалькі нумароў выдання, ужо болей позніх, можна ўбачыць тут [5].

Оценить материал:
0
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/2899/gistoryya-belaruskaga-samvydatu-vybar

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/history
[3] http://mediakritika.by/files/vybar1.pdf
[4] http://mediakritika.by/files/vybar2.pdf
[5] http://kamunikat.org/Vybar_Viciebsk.htmlhttp:/kamunikat.org/Vybar_Viciebsk.html