mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Гісторыя беларускага самвыдату: “Кліч”

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Гісторыя беларускага самвыдату: “Кліч”

Гісторыя беларускага самвыдату: “Кліч”

27.03.2015 Гісторыя беларускага самвыдату [2]

“Герой” нашага сённяшняга выпуску – “Кліч”, інфармацыйны выпуск “Беларускага фонда Рэрыхаў”. Ён быў выдадзены ў Мінску напрыканцы сакавіка 1991-га і аніяк не пранумараваны – быццам бы ўвогуле адзіны асобнік быў выдадзены.

Дакладна невядома. Але ж вось што цікава: “Кліч” быў надрукаваны накладам ажно 10.000 асобнікаў у друкарні Мінскага аўтазавода. То бок да самвыдату яго можна аднесці досыць умоўна. Фармальны выдавец – нейкае МП “Рэклама-Сэрвіс”

Тут варта прыгадаць, што напрыканцы 80-х і на пачатку 90-х тэма Рэрыхаў ды іх філасофіі (“Жывая этыка”) была надзвычай папулярна на савецкай/пастсавецкай прасторы. І ў выданні “Кліч” абмяркоўваюцца розныя аспекты менавіта гэтай філасофіі, а таксама распавядаецца пра саміх Рэрыхаў. Дарэчы, Беларускі фонд Рэрыхаў быў створаны 24 чэрвеня 1990 году на аснове клуба імя Рэрыха. То бок на той час гэта быў досыць моцны і уплывовы рух. Але, на жаль, бліжэй да канца 90-х ён згубіў значную частку свайго ўплыву.

Мы звязаліся з цяперашняй кіраўніцай “Беларускага фонду Рэрыхаў” Ірынай Возміцель. Па яе словах, сёння ўжо немагчыма адшукаць тых людзей, хто меў дачыненне да выдання “Кліч” у 1991 годзе. Але, хутчэй за ўсё, той першы выпуск усё ж стаў таксама і апошнім.

[3]

Націсніце на карцінку, каб прагледзець увесь нумар выдання

Оценить материал:
0
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/2932/gistoryya-belaruskaga-samvydatu-klich

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/history
[3] http://mediakritika.by/files/klich.pdf