mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Гісторыя беларускага самвыдату: “Менскі веснік”

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Гісторыя беларускага самвыдату: “Менскі веснік”

Гісторыя беларускага самвыдату: “Менскі веснік”

02.07.2015 Гісторыя беларускага самвыдату [2]

На жаль, падчас разбору майго архіву самвыдату часам здараецца так, што вось выданне ёсць – а даведацца пра яго амаль нічога немагчыма. Няма ўжо людзей, якія над ім працавалі, сцёрліся ўспаміны, зніклі тыя арганізацыі, якія мелі дачыненне... І только зжаўцелыя газетныя аркушы прайшлі праз дзесяцігоддзі, застаўшыся сведкамі тых вірлівых часоў.

Менавіта так адбылося з газетай «Менскі веснік», якая пазначана як выданне Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады. З аднаго боку, у самой газеце пазначана шмат людзей, якія над ёй працавалі. Рэдактар – Віталь Скалабан. Рэдакцыйны склад: Ірына Александровіч, Пётра Васілеўскі, Алег Асіповіч, Міхась Замскі, Эрнэст Ялугін, Тамара Кароткая, Таццяна Піліповіч, Барыс Родзіч, Вячаслаў Юшкевіч, Алесь Карлюкевіч, Сяргей Макаёнак.

Але калі я пачаў іх шукаць, то высветлілася, што большасць з гэтых людзей – або ўжо нябожчыкі, або даўно на пенсіі і мала што памятаюць пра тыя часы. Ведаю толькі, што большасць пералічаных асобаў раней працавалі ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя”.

На жаль, нават ветэраны беларускай сацыял-дэмакратыі аказаліся не ў стане ўзгадаць што-небудзь канкрэтнае пра “Менскі веснік”. Хаця відавочна, што ў 1991-1992 гадах гэта было досыць уплывовае выданне. Але цяпер адзінае, што мне застаецца – распавесці пра саму газету.

У маім асабістым архіве захавалася два нумары. Скразной нумарацыі ў іх няма, таму застаецца толькі здагадвацца, колькі нумароў выйшла агульным чынам. Адзін мой нумар, як пазначана на тытуле, датаваны лістападам 1991 году, каштуе 25 капеек. Другі – за сакавік 1992-га, коштам ужо 40 капеек. Ведаю, што ў 1991-м выйшлі два нумары, то бок усяго іх было мінімум тры.

Фармат – А3, чатыры чорна-белыя паласы. Вёрстка добрая, прафесійная, але ілюстрацый няма – только артыкулы. Вось што цікава: мова выдання – суцэльна беларуская, але толькі “наркомаўка”. Гэта дзіўна, бо ад 1987 году беларускія непадцэнзурныя выданні амаль усе прынцыпова выкарыстоўвалі “тарашкевіцу”, тым падкрэсліваючы сваю апазіцыйнасць уладзе.

У выходных дадзеных пазначана, што газета друкавалася ў друкарні Мінскага аўтамабільнага завода. Таксама ў асобніку за 1992 год пазначаны наклад – 8000 асобнікаў, што вельмі многа для такога выдання.

Фармальна выдавец “Менскага весніка” – Менская гарадская філія Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. На той час гэта была адзіная сацыял-дэмакратычная партыя ў Беларусі. Вельмі цікавы момант: адрас рэдакцыі пазначаны як “Менск, вул. Румянцава, 13”. Сёння там месціцца сядзіба Таварыства беларускай мовы, але менавіта гэты адрас пазначаны і як адрас рэдакцыі газеты “Беларуская Сьвятыня” – выдання аргкамітэту Беларускай Каталіцкай Грамады. Якая выйшла ў 1990-м.

Сярод аўтараў “Менскага весніка” – такія вядомыя асобы, як Міхась Ткачоў, Антон Луцкевіч, Мікалай Крыжаноўскі, Якуб Якубоўскі, Пётра Васілеўскі, Яўген Цумараў ды іншыя.

[3]

Націсніце на малюнак, каб прагледзець нумар цалкам

Оценить материал:
0
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/3148/gistoryya-belaruskaga-samvydatu-menski-vesnik

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/history
[3] http://mediakritika.by/files/samizdat15_skanz.compressed.pdf