mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Як пішуць райвыканкамы пра выбары на сваіх сайтах?

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Як пішуць райвыканкамы пра выбары на сваіх сайтах?

Як пішуць райвыканкамы пра выбары на сваіх сайтах?

03.08.2015 Как освещали эту тему? [2]

У кожным рэгіёне Беларусі так ці іначай пачалася перадвыбарчая праца. На дадзеным этапе сябры ініцыятыўных груп кандыдатаў ходзяць па кватэрах і ладзяць пікеты па сбору подпісаў, а СМІ, натуральна, інфармуюць пра гэтую падзею.

Аднак, калі зазірнуць на афіцыйныя сайты райвыканкамаў (а такія сайты выглядаюць візітоўкамі сваіх раёнаў), то можна пабачыць цікавае залюстроўе: выбары без выбару.

Сайт лідскага райвыканкама  – 6 навін пра сбор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Шэсць штук –абсалютны максімум па краіне, у іншых рэгіёнах 1-2 навіны ці увогуле без артыкулаў пра сбор подпісаў. У Лідзе - актывісты БРСМ збіраюць подпісы за Аляксандра Лукашэнку, Федэрацыя прафсаюзаў збірае подпісы за Лукашэнку, і яшчэ пікет за цяперачага прэзідэнта, і зноўку пікет за дзейснага... І ні слова пра існаванне іншых кандыдатаў. На шэсць навінаў не знайшлося нават аднаго сказа, каб пералічыць іх ці хаця б нагадаць пра існаванне .

І Ліда – не ўнікум. На 118 афіцыйных сайтаў райвыканкамаў няма ніводнай навіны з пікетаў у падтрымку хоць нейкага іншага кандыдата акрамя Аляксандра Лукашэнкі. Ніводнага фотаздымку з пікетаў іншых кандыдатаў.

Пераважная большасць афіцыйных сайтаў раёнаў увогуле не палічыла за навіну пачатак сбору подпісаў. На фоне уборачнай, зажынак і фотарэпартажаў пасля Дня Незалежнасці тэма выбараў відавочна яшчэ не набрала сваёй папулярнасці.

Некаторыя абмежаваліся нейтральнымі навінамі кшталту “сбор подпісаў пачаўся” плюс раз’ясненні колькі кандыдатаў можна падтрымаць на дадзеным этапе і якія дакуманты для гэтага патрэбны. Але значная часта нават нейтральных навінаў кшталту “пачаўся збор подпісаў” маюць фотаздымкі з пікетаў за Аляксандра Рыгоравіча. Пералік іншых кандыдатаў сустракаецца ад сілы 10-12 (нагадаю, у нас 118 раёнаў і суадносна столькі ж райвыканкамаў) і тое, у асноўным у перадруку з артыкулаў інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА.

Фота сайт Асіповіцкага райвыканкама [3]

Рэдакцыі, якія не палянавалія адправіць сваіх карэспандэнтаў працаваць “у поле” на пікеты ці перадрукавалі падобныя матэрыялы з раённых газет, выдалі цудоўныя рэпартажы пра чэргі, каб паставіць свой подпіс, пра шчасце жыць у такой цудоўнай краіне, пра грамадзянскі абавязак і адказнасць, мірнае неба над галавой і г.д. Дарма, што знаходзяцца ў розных кутках Беларусі, інтанацыя навінаў падобная.

Далей цытаты, якія дазволяць не толькі адчуць як ідзе сбор подпісаў , але і зразумець стылістыку рэпартажаў пра выбары на сайтах райвыканкамаў:Артыкул [4] “Подпісы - без прымусу” (Клімавічы [5]): “У аграгарадку Кодзіна сбор подпісаўправодзіла ініцыятыўная група БРСМ”. БРСМ! Не кандыдата Лукашэнкі ? Здаецца, гэта БРСМ – кандыдат у прэзідэнты. Раённая газета “Прыднястроўная Ніва” гэтую ж навіну падала пад загалоўкам “За стабільнасць і спакой” [6].

“Сябры РГА “Белая русь” актыўна ўключыліся ў этап перадвыбарчай кампаніі па сбору подпісаў па вылучэнню кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі, піша [7] сайт Лагойскага райвыканкама.

“Сябры ініцыятыўнай групы – работнікі арганізацый і прадпрыемстваў (сёння гэта супрацоўніцы СШ № 15 і “Дома гандлю”) (Ліда [8])

“У склад якой увайшлі прадстаўнікі канструктыўных (!!! - заўв. аўтара) грамадскіх аб’янанняў – раённых арганізацый “Белая Русь”, БРСМ, прафсаюзаў – актыўна уключыліся ў сбор подпісаў. (Ляхавічы [9])

“Людзі актыўна падыходзяць да стала, каб пакінуць подпіс. Яшчэ ні ад аднаго не было негатыўных эмоцый”, – расказвае суразмоўца. – Многія ўжо вызначыліся з выбарам.

Патрымалі гутарку і жанчыны з аптэкі: “Работа ёсць, жыццё спакойнае, нармальнае. Паглядзіце, што ў нашых суседзяў ва Ўкраіне робіцца, а з дзеючым Прэзідэнтам мы ўпэўнены, што такога не будзе. Няхай яшчэ для нас папрацуе”. (Узда [4])

“Жыхары аграгарадка праявілі актыўнасць, падтрымлівая тым самым, стабільнасць і спакой у нашай краіне” (Аграгарадок Межысеткі [4])

“Практычна ўсе, хто ставіў свае подпісы за цяперашняга Кіраўніка дзяржавы, падкрэслівалі, што Аляксандр Лукашэнка клапоціцца пра людзей, пра развіццё медыцыны і адукацыі, падтрымлівае маладыя сем'і, таленавітую моладзь, здаровы лад жыцця.”(Быхов [10])

“Аляксандр Рыгоравіч робіць усё, каб наш народ жыў добра: у крамах прадаюцца якасныя харчовыя і прамысловыя тавары, штогод будуецца новае жыллё, развіваецца прамысловасць і інш. У нашай краіне пануе згода ў грамадстве, парадак і спакой”. (Краснаполле [11])

“Пра тое, што ў сваёй краіне адчуваюць сябе абароненымі, выказаліся і памочнікі выхавальнікаў Абухоўскага дзіцячага саду Наталля Арцюкевіч і Вольга Мардечко: «Самае галоўнае, што няма вайны. Кругам чысціня і парадак, зарплату атрымліваем своечасова ».(Обухава, сайт Гродзенскага райвыканкама [12])

“Кампанія ідзе актыўна. Да гэтага дня я наведвала выбаршчыкаў па месцы жыхарства - ніводнага адмовы. Усё настолькі натхнёныя, задаволеныя нават былі, што да іх зазірнулі. Людзі не замкнёныя толькі на свой маленькі маленькі свет, яны думаюць пра будучыню, сваім, дзяцей, унукаў, краіны”. (Карэлічы [13]) [14]

“Жыхары гарадскога пасёлка, якія цалкам раздзяляюць курс палітыкі цяперашняга Прэзідэнта і сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі, ставілі свае подпісы на адпаведных падпісных лістах, тым самым, праяўляючы сваю актыўную грамадзянскую і жыццёвую пазіцыі” (Шаркоўшчына [15])

І гэтак далей, і ў тым жа стылі.  Да гэтай карціны хочацца дадаць цытату [16] ад Лідзіі Ярмошыны, знойдзеную на прасторах тых самых сайтаў райвыканкамаў:"У сваю чаргу мясцовыя СМІ павінны даваць аб'ектыўную і падрабязную інфармацыю пра працу выбарчых камісій і працэс падрыхтоўкі выбараў. Тут не павінна быць ніякіх перабораў, таму што праца на карысць аднаго толькі кандыдата будзе негатыўна адбівацца і на выніках выбараў, і на самой працэдуры галасавання".

Настасся Шамрэй, галоўнае фота - сайт Лідскага райвыканкама [17]

Оценить материал:
0
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/3219/yak-pishuc-rayvykankamy-pra-vybary-na-svaih-saytah

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/kak-osveshchali-etu-temu
[3] http://osipovichi.gov.by/ru/news-rayon-ru/view/pratsjagvaetstsa-zbor-podpisau-za-vyluchenne-u-kandydaty-na-post-prezidenta-7767/
[4] http://www.mogilev-rik.gov.by/ru/news_raion_ru/view/proxodit-sbor-podpisej-v-podderzhku-kandidatov-v-prezidenty-respubliki-belarus-7918/
[5] http://klimovichi.gov.by/index.php/item/2749-podpisi
[6] http://www.pniva.by/2015/07/za-stabilnost-i-spokojstvie/
[7] http://www.logoysk.gov.by/news/novosti-logoischiny/3308-vybory-2015.html
[8] http://www.lida.by/news/view/6721.html
[9] http://liahovichi.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=30047%3A2015-07-29-14-01-35&catid=175%3Anews&Itemid=95&lang=ru
[10] http://bykhov.gov.by/index.php/template/novosti-nashego-regiona/item/3684-podpisi
[11] http://krasnopolie.gov.by/index.php/news/item/1511-vibory
[12] http://grodnorik.gov.by/ru/news/view/postavili-podpis_982/t_id/1
[13] http://http://korelichi.gov.by/ru/region-news/view/v-kampaniju-po-sboru-podpisej-vkljuchilis-federatsija-profsojuzov-belarusi-i-belorusskij-respublikanskij-sojuz-183/
[14] http://korelichi.gov.by/ru/region-news/view/v-kampaniju-po-sboru-podpisej-vkljuchilis-federatsija-profsojuzov-belarusi-i-belorusskij-respublikanskij-sojuz-183/)
[15] http://sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by/ru/rayon-ru/view/pachausja-zbor-podpisau-za-vyluchenne-u-kandydaty-na-pasadu-prezidenta-13270/
[16] http://staryedorogi.minsk-region.by/ru/news/republic?id=8899
[17] http://lida.by/news/view/6728.html