mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > “Ідэя” абвяшчае ментарскую праграму для журналістаў і аналітыкаў

Вы здесь

  • Главная [1]
  • “Ідэя” абвяшчае ментарскую праграму для журналістаў і аналітыкаў

“Ідэя” абвяшчае ментарскую праграму для журналістаў і аналітыкаў

30.08.2015 Образование и карьера [2]

Ментарская праграма – гэта новы праект “Ідэі”, які аб’яднае 12 маладых журналістаў і аналітыкаў з чатырма адмыслоўцамі, якія і стануць ментарамі.

Праграма абапіраецца на кансультацыях з ментарамі пры напісанні канкрэтных матэрыялаў для “Ідэі” ды атрыманні дапамогі, неабходнай для асабістага развіцця маладых адмыслоўцаў. У часе праграмы кожны ўдзельнік напіша тры матэрыялы, прысвечаныя трансфармацыі Беларусі.

Апрача дапамогі канкрэтным удзельнікам (кожны ментар будзе мець трох замацаваных за сабою людзей), кожны ментар выступіць з дзвюма гадзіннымі лекцыямі на сесіях.

Сесіі?

Так, мы плануем дзве сесіі – на пачатку праграмы і напрыканцы. Кожная сесія зойме дзень, падчас якога выступяць усе ментары і раскажуць усю праўду, як стаць у Беларусі прафесіяналам у журналістыцы і аналітыцы.

Хто будзе ментарамі?

У рамках ментарскай праграмы прадугледжаныя чатыры напрамкі і вось наш зорны склад:

Палітыка – Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных ініцыятываў інфармацыйнага агенцтва БелаПАН;

Эканоміка – Аляксандр Чубрык, дырэктар Даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і менеджменту;

Бяспека – Аляксандр Алесін, вайсковы аналітык і аглядальнік некалькіх беларускіх СМІ;

Грамадства – Вольга Шпарага, кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» Еўрапейскага каледжу Liberal Arts у Беларусі.

Калі пачынаем?

Мы плануем арганізацыйную сесію 12 верасня. Яна адбудзецца ў Мінску, падрабязнасці мы паведамім адабраным удзельнікам. Другая сесія адбудзецца напрыканцы лістапада таксама ў Мінску. Мы любім Мінск.

Як трапіць на праграму?

Каб стаць удзельнікам праграмы, Вам трэба запоўніць гэтую анкету [3] да 5 верасня ўключна. А ўжо 6 верасня ўвечары мы паведамім Вам вынікі.

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/3282/ideya-abvyashchae-mentarskuyu-pragramu-dlya-zhurnalistau-i-analitykau

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/obrazovanie
[3] https://docs.google.com/forms/d/13-BJ9KBRGByCncdD62ZIj2Y-oIY7Y7x1fTIvB8QEkM8/viewform