mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Блог Анджэя Пачобута: Чаму замежныя СМІ не цікавяцца прэзідэнцкімі выбарамі

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Блог Анджэя Пачобута: Чаму замежныя СМІ не цікавяцца прэзідэнцкімі выбарамі

Блог Анджэя Пачобута: Чаму замежныя СМІ не цікавяцца прэзідэнцкімі выбарамі

29.09.2015 Точка зрения [2]

Ці можа быць цікавым футбольны матч, калі ягоны вынік загадзя вядомы? Ці будзе ён захапляльным  відовішчам, якое прыцягне мільёны гледачоў, калі не толькі колькасць забітых галоў, але і час, калі мяч патрапіць у вароты, рашэнні суддзі і нават рэакцыяю каментатары  заўзятары будуць ведаюць яшчэ перад ягоным пачаткам?

Адказ на гэтыя пытанні відавочны.

Сёлетнія прэзідэнцкія выбары ўжо неаднойчы назвалі самымі нецікавымі. Увага да выбарчай кампаніі  з боку замежных СМІ  гэтым разам мінімальная.  Сама сабой насоўваецца аналогія з узгаданым футбольным матчам. Вынік? Будзе аб’яўлена пераканаўчая перамога Александра Лукашэнкі.  Падзеленая, ды так і не адбудаваўшая свае сілы пасля хвалі паслявыбарчых рэпрэсій 2010 года, апазіцыя не ў стане гэтаму перашкодзіць. Захад? Ён засяроджаны на іншых больш глабальных праблемах, у параўнанні з якімі каўгасна-аўтарытарны рэжым здаецца абсалютна неістотным і амаль нешкодным. Расея? Вуснамі свайго амбасадара ў Мінску яна ўжо падтрымала Лукашэнку.

Такім чынам прэзідэнцкія выбары 2015 гда не маюць інтрыгі.  Няма рэальнай барацьбы, няма эмоцый,  няма спадзяванняў і надзеяў. Ёсць толькі устойлівае перакананне, што 11 кастрычніка усё будзе як заўсёды. І Аляксандар Лукашэнка, і Лідзія Ярмошына, і беларуская апазіцыя ўжо не раз праходзілі праз такі сцэнар. С пачатку ён распальваў эмоцыі. На працягу 20 год мы былі сведкамі і пердвыбарчых трагедыі і перадвыбрачага фарса. Але цяпер  прыйшоў час абыякавасці. Здаецца, што ўсе ўнутраныя і знешнія сілы пагадзіліся з чарговай перамогай Аляксандра Лукашэнкі і банальна чакаюць на абвяшчэнне вынікаў.

Можа справядліва запытацца: ці ў 2010 годзе падчас прэзідэнцкіх выбараў былі нейкія сумненні што да выніка які абвесціць Лідзія Ярмошына? Ці можа апазіцыя была больш аб’яднанай і мела супольны плян дзеяняў? Не. Дык чаму тады беларускія выбары прыцягвалі замежных карэспандэнтаў? Нагадаю, што ў 2010 годзе  на прэзідэнцкія выбары было аккрэдытавана 670 замежных журналістаў з 50 краінаў.  На сёлятніх выбарах яшчэ няма канчатковых дадзеных датычных прысуднасці замежных СМІ, але можна смела прагназаваць, што гэтым разам лічбы будуць ў разы меншая.

Цікавасць да выбараў 2010 года была выкліканая, перш за ўсё, геапалітычнаяй гульнёй, якая тады вялалася вакол Беларусі.  Умоўна можам яе назваць “перавыхаванне апошняга дыктатара Еўропы шляхам вырывання яго з мядзьвежых абдымкаў Расеі".  У Захада не было спадзяванняў на перамогу праціўнікаў Лукашэнкі ці нейкую "каляровую рэвалюцыю" . Была затое надзея, што выбары 2010 года стануцца пачаткам унутранай трансфармацыі рэжыма, якая надасць яму больш цывілізаваны і менш рэпрэсійны характар. На такі сцэнар тады працавала актыўная ў кантактах з афіцыйным Мінскам заходняя дыпламатыя.

Асаблівую цікаўнасць да гэтага працэсу ў заходніх медыяў падагрэў візіт напярэдадні выбараў у Мінск міністраў замежных справаў Польшчы і Нямеччыны. Большасць аглядальнікаў  была тады пераканана, што паважныя палітыкі Радаслаў Сікорскі і Гіда Вэстрэрвэлле дасягнулі посьпеха ў закулісных перамовах з Лукашэнкам, і іх візіт замацоўвае пачатак мірнай трансфармацыі рэжыму.  Міністрам удалося разбудзіць вялікія спадзяванні. Менавіта яны прыцягнулі тады ў Мінск рэкордную колькасць заходніх медыяў. Ад Лукашэнкі чакалі сэнсацыі. Ну і ён яе здзейсніў. Праўда зусім іншую, чым спадзяваліся заходнія палітыкі.

Сёлета ніхто ніякіх сэнсацый ад Беларусі не чакае. Гэтым разам прэзідэнцкія выбары гэта толькі тэхнічная падзея. Лукашэнка канчаткова пераўтварыў іх ў нецікавы рытуал. Згодна з заканадаўствам мусяць быць выбары, таму і праводзім. Не больш. Яшчэ трохі і ў Беларусі будзе як ў Казахстане ці Узбекістане дзе так званыя “апазіцыйныя” кандыдаты актыўна агітуюць за дзеячага прэзідэнта, і галоўнай інтрыгай выбараў з’яўляецца, ці прагаласуюць яны за сябе ці ўсе ж такі аддадуць свой голас за Назарбаева ці Карымава.

Ну, а калі няма ніякай выбарачай інтрыгі? Калі усе чакаюць чарговую "элегантную перамогу", якая нічога не зменіць у жыцці краіны?  Ці варата здзіўляцца, што замежныя СМІ не цікавяцца беларусікімі выбарамі? 

Анджэй ПАЧОБУТ адмыслова для Mediakritika.by

Фота "Радыё Рацыя" [3]

Оценить материал:
0
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/3333/blog-andzheya-pachobuta-chamu-zamezhnyya-smi-ne-cikavyacca-prezidenckimi-vybarami

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/tochka-zreniya
[3] http://Ці можа быць цікавым футбольны матч, калі ягоны вынік загадзя вядомы? Ці будзе ён захапляльным відовішчам, якое прыцягне мільёны гледачоў, калі не толькі колькасць забітых галоў, але і час, калі мяч патрапіць у вароты, рашэнні суддзі і нават рэакцыяю каментатары заўзятары будуць ведаюць яшчэ перад ягоным пачаткам? Адказ на гэтыя пытанні відавочны. Сёлетнія прэзідэнцкія выбары ўжо неаднойчы назвалі самымі нецікавымі. Увага да выбарчай кампаніі з боку замежных СМІ гэтым разам мінімальная. Сама сабой насоўваецца аналогія з узгаданым футбольным матчам. Вынік? Будзе аб’яўлена пераканаўчая перамога Александра Лукашэнкі. Падзеленая, ды так і не адбудаваўшая свае сілы пасля хвалі паслявыбарчых рэпрэсій 2010 года, апазіцыя не ў стане гэтаму перашкодзіць. Захад? Ён засяроджаны на іншых больш глабальных праблемах, у параўнанні з якімі каўгасна-аўтарытарны рэжым здаецца абсалютна неістотным і амаль нешкодным. Расея? Вуснамі свайго амбасадара ў Мінску яна ўжо падтрымала Лукашэнку. Такім чынам прэзідэнцкія выбары 2015 гда не маюць інтрыгі. Няма рэальнай барацьбы, няма эмоцый, няма спадзяванняў і надзеяў. Ёсць толькі устойлівае перакананне, што 11 кастрычніка усё будзе як заўсёды. І Аляксандар Лукашэнка, і Лідзія Ярмошына, і беларуская апазіцыя ўжо не раз праходзілі праз такі сцэнар. С пачатку ён распальваў эмоцыі. На працягу 20 год мы былі сведкамі і пердвыбарчых трагедыі і перадвыбрачага фарса. Але цяпер прыйшоў час абыякавасці. Здаецца, што ўсе ўнутраныя і знешнія сілы пагадзіліся з чарговай перамогай Аляксандра Лукашэнкі і банальна чакаюць на абвяшчэнне вынікаў. Можа справядліва запытацца: ці ў 2010 годзе падчас прэзідэнцкіх выбараў былі нейкія сумненні што да выніка які абвесціць Лідзія Ярмошына? Ці можа апазіцыя была больш аб’яднанай і мела супольны плян дзеяняў? Не. Дык чаму тады беларускія выбары прыцягвалі замежных карэспандэнтаў? Нагадаю, што ў 2010 годзе на прэзідэнцкія выбары было аккрэдытавана 670 замежных журналістаў з 50 краінаў. На сёлятніх выбарах яшчэ няма канчатковых дадзеных датычных прысуднасці замежных СМІ, але можна смела прагназаваць, што гэтым разам лічбы будуць ў разы меншая. Цікавасць да выбараў 2010 года была выкліканая, перш за ўсё, геапалітычнаяй гульнёй, якая тады вялалася вакол Беларусі. Умоўна можам яе назваць “перавыхаванне апошняга дыктатара Еўропы шляхам вырывання яго з мядзьвежых абдымкаў Расеі". У Захада не было спадзяванняў на перамогу праціўнікаў Лукашэнкі ці нейкую "каляровую рэвалюцыю" . Была затое надзея, што выбары 2010 года стануцца пачаткам унутранай трансфармацыі рэжыма, якая надасць яму больш цывілізаваны і менш рэпрэсійны характар. На такі сцэнар тады працавала актыўная ў кантактах з афіцыйным Мінскам заходняя дыпламатыя. Асаблівую цікаўнасць да гэтага працэсу ў заходніх медыяў падагрэў візіт напярэдадні выбараў у Мінск міністраў замежных справаў Польшчы і Нямеччыны. Большасць аглядальнікаў была тады пераканана, што паважныя палітыкі Радаслаў Сікорскі і Гіда Вэстрэрвэлле дасягнулі посьпеха ў закулісных перамовах з Лукашэнкам, і іх візіт замацоўвае пачатак мірнай трансфармацыі рэжыму. Міністрам удалося разбудзіць вялікія спадзяванні. Менавіта яны прыцягнулі тады ў Мінск рэкордную колькасць заходніх медыяў. Ад Лукашэнкі чакалі сэнсацыі. Ну і ён яе здзейсніў. Праўда зусім іншую, чым спадзяваліся заходнія палітыкі. Сёлета ніхто ніякіх сэнсацый ад Беларусі не чакае. Гэтым разам прэзідэнцкія выбары гэта толькі тэхнічная падзея. Лукашэнка канчаткова пераўтварыў іх ў нецікавы рытуал. Згодна з заканадаўствам мусяць быць выбары, таму і праводзім. Не больш. Яшчэ трохі і ў Беларусі будзе як ў Казахстане ці Узбекістане дзе так званыя “апазіцыйныя” кандыдаты актыўна агітуюць за дзеячага прэзідэнта, і галоўнай інтрыгай выбараў з’яўляецца, ці прагаласуюць яны за сябе ці ўсе ж такі аддадуць свой голас за Назарбаева ці Карымава. Ну, а калі няма ніякай выбарачай інтрыгі? Калі усе чакаюць чарговую "элегантную перамогу", якая нічога не зменіць у жыцці краіны? Ці варата здзіўляцца, што замежныя СМІ не цікавяцца беларусікімі выбарамі?