mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Далучайцеся да партнёрскай праграмы ЕС і Усходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць»

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Далучайцеся да партнёрскай праграмы ЕС і Усходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць»

Далучайцеся да партнёрскай праграмы ЕС і Усходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць»

18.01.2016 Образование и карьера [2]

Праграма «Культура і крэатыўнасць» шукае 50 культурных лідараў у Беларусі для ўдзелу ў праграме культурнага лідарства.

Праграма цалкам бясплатная і факусуецца на развіцці кампетэнцый культурных лідэраў, якія працуюць у музеях, галерэях,бібліятэках і архівах, у сферы рэкламы, архітэктуры, выяўленчага мастацтва, аўдыявізуальных і медыя сферах, дызайну, моды, кіно, кампутарных гульняў, у арганізацыі фэстаў, у праграмах захавання культурнай спадчыны, у сферах інфармацыйных тэхналогій, музыкі, тэатральнага мастацтва, фатаграфіі, выдавецкай дзейнасці, радыё і тэлебачанні ў дзяржаўным, прыватным і грамадскім сектарах.

Калі вы далучыцеся да праграмы на першай сустрэчы, вы зможаце: 

  • пазнаёміцца з вядучымі спецыялістамі культуры, якія працуюць у крэатыўнай індустрыі ЕС;
  • даведацца пра Партнёрскую праграму; 
  • запісацца на семінары, якія будуць праводзіцца на працягу наступных 18 месяцаў.

Як культурны лідар вы зможаце скарыстаць праграму навучання пад сябе ў адпаведнасці з вашымі патрэбамі. Кожны семінар аб’яднае працу міжнародных і мясцовых экспертаў. Пасля заканчэння персанальнай праграмы вы атрымаеце сертыфікат.

Тэмы семінараў ахопліваюць такія пытанні як: адвакатавання, фандрайзінг, маркетынг культуры, пашырэнне аўдыторыі, фінансавыя навыкі і іншыя.

Праграма вылучыць 50 лідараў, якія павінны будуць выканаць наступныя ўмовы:

  • апублікаваць арыгінальны артыкул ці даследаванне на сайце Праграмы; 
  • далучыцца да працоўнай групы, якая працуе над адной з тэм культурнага кіравання;
  • наведаць не менш двух семінараў;
  • далучыцца да кампаніі Праграмы пад назвай «Культура мае значэнне».

Удзельнікі будуць абірацца на конкурснай аснове, у залежнасці ад матывацыі і рэзюмэ. Для рэгістрацыі прышліцеэлектронны ліст на адрас belarus@culturepartnership.eu [3] да 30 студзеня з тэмай “Культурны лідар” і пацверджаннем магчымасці наведаць семінар Крэатыўнага лідарства ў студзені/лютым, а таксама раскажыце нам, чаму вы зацікавіліся праграмай (у аб’ёме 200 слоў), і дабаўце сваё рэзюмэ.

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/3580/daluchaycesya-da-partnyorskay-pragramy-es-i-ushodnyaga-partnyorstva-kultura-i

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/obrazovanie
[3] mailto:belarus@culturepartnership.eu