mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Семінар у Берліне "Журналістыка падчас канфліктаў"

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Семінар у Берліне "Журналістыка падчас канфліктаў"

Семінар у Берліне "Журналістыка падчас канфліктаў"

15.02.2016 Образование и карьера [2]

З 29 траўня па 5 чэрвеня 2016 года ў Берліне пройдзе семінар "Журналістыка падчас канфліктаў. Міжнародны абмен досведам".

Семінар ладзіць "taz.Panterstiftung" [3] у супрацоўніцтве з арганізацыяй "Рэпарцёры без межаў" [4] і Міністэрствам замежных спраў Германіі [5].

На семінар запрашаюцца 14 журналістаў з краін АБСЕ [6]. Вітаюцца ўдзельнікі з Беларусі, Украіны, Малдовы, Азербайджана, Грузіі, Арменіі.

Праграма семінару ўключае сустрэчы з журналістамі, палітыкамі, прадстаўнікамі грамадзянскіх ініцыятыў і міжнароднымі экспертамі па назіранні за выбарамі. Удзельнікі семінару наведаюць парламент Германіі і сустрэнуцца ў нямецкім МЗС з прадстаўнікамі працоўнай групы па пытаннях, звязаных са старшынствам Германіі ў АБСЕ [6] ў 2016 годзе.

Журналісты змогуць набыць навыкі, звязаныя з персанальнай бяспекай і неабходныя для працы падчас канфліктных сітуацый.

Арганізатары пакрываюць транспартныя і візавыя выдаткі і фінансуюць пражыванне (размяшчэнне ў 2-3-мясцовых нумарах у гатэлі).

Патрабаванні да кандыдатаў:

·         не менш за 2 гады прафесійнага досведу ў друкаваных і Інтэрнэт-выданнях, на радыё або ТБ, а таксама ў якасці блогера,

·         валоданне ангельскай на ўзроўні разумення,

·         адсутнасць досведу ўдзелу ў семінарах "taz.Panterstiftung" [3] і "Нямецкай хвалі" [7],

·         дзеючы замежны пашпарт для атрымання візы.

Заяўка падаецца на рускай і ангельскай мовай (у абодвух варыянтах) і ўключае:

- аўтабіяграфію (з апісаннем працоўнага досведу і валодання замежнымі мовамі),

- матывацыйны ліст (уключае тэму даследавання будучага артыкула, які Вы жадаеце напісаць падчас семінару -  з ідэямі, нарыхтоўкамі і пазначэннем патрэбаў у пэўнай інфармацыі, дадзеных, кантактах і г.д.),

- электронныя адрасы 2-х асоб, якія могуць даць рэкамендацыі.

Заяўку на рускай мове трэба адправіць на наступныя е-мэйлы: oertel@taz.de [8], serdyuk@taz.de [9].Англійскую версію неабходна даслаць на электронную скрыню: petra_bornhoeft@web.de [10]. Апошні дзень падачы заявак - 29 лютага 2016 года.

Падрабязнасці - тут [11].

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/3643/seminar-u-berline-zhurnalistyka-padchas-kanfliktau

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/obrazovanie
[3] http://www.taz.de/panterstiftung/!p4258/
[4] http://en.rsf.org/
[5] http://www.auswaertiges-amt.de/EN/Startseite_node.html
[6] http://www.osce.org/
[7] http://www.dw.com/
[8] mailto:oertel@taz.de
[9] mailto:serdyuk@taz.de
[10] mailto:petra_bornhoeft@web.de
[11] http://baj.by/be/content/zhurnalistau-zaprashayuc-na-seminar-u-berline-da-29-lyutaga