mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Стартаваў прыём матэрыялаў на конкурс “Вольнае слова”

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Стартаваў прыём матэрыялаў на конкурс “Вольнае слова”

Стартаваў прыём матэрыялаў на конкурс “Вольнае слова”

03.03.2016 Образование и карьера [2]

?Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» заахвочвае калег да ўдзелу ў штогадовым творчым конкурсе “Вольнае слова”.

Конкурс ладзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

НАМІНАЦЫІ:

1. НАЙЛЕПШЫ ІНФАРМАЦЫЙНЫ МАТЭРЫЯЛ (рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне, інтэрв’ю, справаздача)

Ацэньваецца:

– арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода);

– адпаведнасць прынцыпам падачы навін;

– арыгінальнасць загалоўка, лід;

– спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажу);

– аўтарскі стыль.

2. НАЙЛЕПШАЯ АНАЛІТЫЧНАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ (артыкул дыскусійнага, аналітычнага, тлумачальнага плану, карэспандэнцыя, рэцэнзія)

Ацэньваецца:

– грамадская значнасць узнятай праблемы;

– адпаведнасць прынцыпам напісання аналітычнага, дыскусійнага тэксту;

– прапорцыі «прысутнасці» меркаванняў аўтара і экспертаў, даказальнасць;

– стыль, спосабы аўтарскай падачы;

– «прывязка» да мясцовых праблем;

– адпаведнасць прынцыпам пабудовы аналітычнага тэксту.

3. НАЙЛЕПШАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА ЖАНРУ Ў ЖУРНАЛІСТЫЦЫ (нарыс, эсэ)

Ацэньваецца:

– выбар тэмы;

– пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;

– аўтарскі стыль.

4. ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ

Ацэньваецца:

– выбар тэмы;

– грамадская значнасць узнятай праблемы;

– пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;

– аўтарскі стыль.

5. НАМІНАЦЫЯ «ДЭБЮТ» — для маладых журналістаў і пачаткоўцаў, стаж працы якіх (альбо супрацоўніцтва з рэдакцыяй) не перавышае трох гадоў

Вынікі творчага конкурсу ў пералічаных намінацыях шляхам тайнага галасавання падвядзе журы з ліку вядомых беларускіх журналістаў. Творы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэньвацца сябрамі журы па 10-ці бальнай шкале.

Пераможцам будзе прызнаны тэкст, які набярэ найбольшую суму балаў. У выпадку, калі ў двух ці больш прэтэндэнтаў апынецца аднолькавая колькасць балаў, «лепшага з лепшых» вызначыць рашэнне журы.

Рэдактарам, якія ўваходзяць у склад журы, забаронена ацэньваць тэксты журналістаў сваіх выданняў. Замест ацэнкі рэдактара тэксту будзе выстаўляцца сярэдняя сума балаў сябраў журы.

Журы вызначыць не толькі пераможцаў у кожнай з намінацый. Праўленне БАЖ прыняло рашэнне сфармаваць “шорт-ліст” і “лонг-ліст” пераможцаў.  

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ:

На конкурс прымаюцца электронныя спасылкі на матэрыялы. У выпадку адсутнасці электроннай публікацыі – выразкі публікацый (альбо іх якасна зробленыя копіі), завераныя рэдакцыйнай пячаткай і подпісам кіраўніка рэдакцыі.

Мультымедыйныя тэксты прымаюцца да ўдзелу ў “Вольным слове” ва ўсіх пяці намінацыях.

Абавязкова трэба:

– спампаваць, запоўніць і даслаць фармуляр  [3](doc);

– прыкласці да ліста электронны варыянт матэрыялу (doc, MS Word);

Увага! НЕ прымаюцца да ўдзелу ў конкурсе лісты, у якіх не выкананыя ўсе вышэйпералічаныя патрабаванні.

Паважаныя сябры, свае публікацыі вы можаце перадаць у офіс ГА «БАЖ» асабіста ці даслаць па пошце заказным лістом з пазнакай на канверце «Конкурс». Наш адрас: 220030, Мінск, вул. Камсамольская, 7–32.

e-mail: slova@baj.by [4] (з пазнакай «Вольнае слова»).

ТЭКСТЫ ПРЫМАЮЦЦА ПА 31 САКАВІКА 2016 г.

Беларуская асацыяцыя журналістаў [5]

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/3696/startavau-pryyom-materyyalau-na-konkurs-volnae-slova

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/obrazovanie
[3] http://baj.by/sites/default/files/farmuliar-vs_2016.doc
[4] mailto:slova@baj.by?subject=%D0%92%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D0%B5%20%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0
[5] http://baj.by/be/content/startavau-pryyom-materyyalau-na-konkurs-volnae-slova-da-31-sakavika