Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб абвяшчае набор у Школу аналітычнай журналістыкі.
Школа аналітычнай журналістыкі — гэта:
- фармаванне неабходных навыкаў і ўменняў стварэння аналітычных матэрыялаў
- рэгулярныя навучальныя сесіі, індывідуальныя кансультацыі і працы ў цікавай камандзе пад кіраўніцтвам вопытных ментараў, беларускіх і замежных экспертаў
- азнаямляльныя паездкі ў Грузію, Украіну, Польшчу, Літву, Эстонію і шэраг іншых краінаў ЕС для вывучэння досведу трансфармацыі гэтых краінаў і падрыхтоўкі матэрыялаў на тэму трансфармацыі для беларускіх медыя (для лепшых студэнтаў!)
- удзел у шэрагу сумежных праектаў Прэс-клуба і партнёраў
Тэрмін навучання: чэрвень 2016 – сакавік 2017.
Фармат - вочныя заняткі раз на месяц, анлайн-праца з ментарамі, навучальныя падарожжы, напісанне артыкулаў, удзел у партнёрскіх мерапрыемствах.
Першыя сесіі школы адбудуцца ў Мінску 10 чэрвеня і 6 ліпеня.
Дэдлайн падачы заявак – 27 траўня 2016 г. Вынікі – 30 траўня.
Хто можа прыняць удзел:
- штатныя або пазаштатныя супрацоўнікі беларускіх СМІ,
- студэнты, якія маюць вопыт супрацоўніцтва са СМІ
Каб падаць заяўку на ўдзел у школе, трэба:
- запоўніць форму па спасылцы [3]
- даць спасылкі на 2-3 напісаныя вамі аналітычныя матэрыялы
- мець пісьмовую або вусную рэкамендацыю рэдактара выдання, з якім вы супрацоўнічаеце і якое будзе гатовае апублікаваць падрыхтаваныя вамі матэрыялы (далейшая публікацыя матэрыялаў – абавязковая ўмова, таму ўдзел у школе варта ўзгадніць з рэдактарам вашага выдання).
