mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Не хадзі ў журналістыку: “шкодныя парады” ад Антона Трафімовіча

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Не хадзі ў журналістыку: “шкодныя парады” ад Антона Трафімовіча

Не хадзі ў журналістыку: “шкодныя парады” ад Антона Трафімовіча

15.06.2016 Правила журналистов [2]

Прафесія журналіста падаецца маладым рамантычнай, надзвычай прыемнай і вельмі лёгкай. Хадзі сабе з людзьмі размаўляй, з “зоркамі” сустракайся. Але гэта толькі на першы не абазнаны погляд. Што трэба ведаць аб журналістыцы да таго, як выбраць гэты шлях, распавядаюць медыяпрафесіяналы ў нашым новым праекце “Не хадзі ў журналістыку”.

Гэтым разам сваімі “шкоднымі парадамі” маладым дзеліцца карэспандэнт “Радыё Свабода” Антон Трафімовіч.

Парада першая: не хадзі ў журналістыку – рамантыкі тут мала, а правацать трэба шмат

Гэта з боку выглядае, што праца журналіста – суцэльныя прыгоды. Але хто ведае, колькі часу сыходзіць на артыкул? За любым апублікаваным тэкстам - гадзіны руціннай працы. За некаторымі – дні. Знайсьці тэму, кантакты, дамовіцца на інтэрв’ю, запісаць яго… І гэта вы яшчэ нават не сядалі напісанне. Потым трэба зняць запіс, што звычайна займае ў два-тры разы больш часу за самое інтэрв’ю. І толькі потым пачынаецца праца над тэкстам.

Праўда, здараюцца і “простыя тэксты”. У тым выпадку, калі вы бераце пісьмовае інтэрв’ю і ваш суразмоўца пры гэтым цудоўна валодае словам. У самым лепшым выпадку такое здараецца раз на сто тэкстаў.

 

Парада другая: не хадзі ў журналістыку – праца не прыпыняецца нават у адпачынку

Працаваць па графіку і цалкам “выключаць” працу а 17-й гадзіне могуць сабе дазволіць, відаць, толькі ў часопісах ці ў рэдакцыях спецыялізаваных медыяў, дзе няма аператыўных навінаў. Бо ніколі невядома, які час будзе найбольш зручным для героя матэрыяла. Ніколі невядома, калі адбудзецца тэракт у метро, калі вызваляць Статкевіча. І тады працоўны дзень можа зацягнуцца на працоўную ноч.

А яшчэ не кожны журналіст умее “выключаць” рэпартэра на сустрэчы з сябрамі ці падчас падарожжаў. Рэдактар толькі ўхваліць, што вы ўвесь час знаходзіце нечаканыя тэмы. А вось сваякоў ды сяброў такая вечная праца можа напружваць.

 

Парада трэцяя: не хадзі ў журналістыку  - без новых інструментаў пражыць будзе цяжка

Журналістыка – не самая прыбытковая сфера. Многія мае аднакурснікі сыйшлі ў маркетынг і піяр. У сярэднім, там можна зарабляць на парадак больш, чым у газетах і на сайтах. Некаторым, нават падабаецца. Але гэта ўжо антыжурналістыка. Там трэба не вылаўліваць тэмы і шукаць спікераў, а, наадварот, прадаваць гатовыя тэмы і нават тэксты журналістам. Не зусім шчыра, але аплачваецца добра.

А яшчэ ва ўсім свеце медыярынак перажывае вялікую трансфармацыю. З закрыццём газет растуць шэрагі беспрацоўных журналістаў, і на вакансіі ў рэдакцыях прэтэндуе ўсё больш людзей. Таму ўсё часцей рэдактары глядзяць не толькі на ўменне пісаць, але й на тое, якімі дадатковымі навыкамі вы валодаеце. Засвойце мінімальную лінейку з прадуктаў Adobe, прайдзіце курс па html і javascript, навучыцеся апрацоўваць дадзеныя ды рабіць інфаграфіку. Шанцаў знайсці прыбытковую працу ў такім разе будзе куды больш, чым у класічнага рэпартэра.

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/3942/ne-hadzi-u-zhurnalistyku-shkodnyya-parady-ad-antona-trafimovicha

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/pravila-zhurnalistov