Cемінар накіраваны на тое, каб паказаць фатографам магчымасці працы з праекцыяй для стварэння і дэманстрацыі сваіх праектаў. Праекцыя мысліцца як адваротны фотаздымак, вяртанне здымка ў прастору.
Удзельнікаў просяць паспрабаваць спраектаваць здымкі ў публічнай прасторы і сфатаграфаваць іх. Праектар робіцца свайго роду павелічальнікам па-за межамі лабараторыі, які дазваляе замяніць паверхню здымка на рэальныя аб'екты. Праекцыя дае магчымасць зрабіць фотамантаж паміж рэальнасцю і фатаграфіяй. Гэтыя дзеянні павінны быць задакументаваны і сфатаграфаваны для далейшай выставы ў прасторы “ЦЭХа”.
Абсталяванне, якое будзе выкарастана:
16 праектараў Visioner : 35мм, слайд- і мабільныя праектары + штатывы.
Аўтаномны рэжым: 2 гадзіны 30 хв.
Графік вынiкаў и публiчны паказ:
- Вечар-Ноч 1:
9 верасня: Калектыўны паказ / 19:30 – 00.00 / Галоўная вуліца, Кастрычнiцкая
Праекцыя здымкаў на тэму, якія будуць створаны цягам 5–6–7 дзён семінара ў Мінску разам з мясцовымі і бразільскімі фотамастакамі.
- Вечар-ноч 2:
10 верасня: Праекцыя адбіткаў пальцаў / 19:30 – 00.00 / Галоўная вуліца, Кастрычнiцкая
Праекцыя адбітка пальцаў пры кантакце са слайдам. Гэта адкрыты майстар-клас, дзе кожны можа спраектаваць адбіткі сваіх пальцаў, датыкнуўшыся да шкельца з фарбай.
- Фінальны паказ: выстава работ студэнтаў / Галерэя ЦЭХа
Раздрукаваныя здымкі праекцый, зробленых студэнтамі падчас семінара.
Колькасць удзельнікаў: 10–16
Мова заняткаў: руская
Даты: 1–7верасня 2016
Месца: Прастора ЦЭХ, Мінск
Час: 10:00–17:00
Кошт: бясплатна
Для ўдзелу вам неабходна выслаць на email photographyminsk@gmail.com [3] заяўку, якая мае ўлучаць:
1) дададзеныя да ліста 1–2 праекты (максімум 30 фатаграфіяў да 1500 пкс па вялікім баку) з агульным апісаннем у асобным файле АБО наўпроставымі спасылкамі на праекты на персанальным сайце \ google drive;
2) прозвішча, імя, імя па бацьку і кантактны тэлефон;
3) тэма ліста – «Заяўка на ўдзел у майстар-класе Клемента Брыенды».
Крайні тэрмін падавання заяўкі – 23 жніўня. Рашэнне аб выбары ўдзельнікаў будзе прымаць аргкамітэт Месяца фатаграфіі ў Мінску. Удзельнікаў ўоркшопу паінфармуюць да 28 жніўня.
