mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Адкрытая лятучка з TUT.BY

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Адкрытая лятучка з TUT.BY

Адкрытая лятучка з TUT.BY

17.10.2016 Образование и карьера [2]

Прэс-клуб [3] у партнёрстве з 34mag.net [4] анансуе серыю «Адкрытых лятучак» з рэдакцыямі папулярных беларускіх СМІ. Мерапрыемствы накіраваныя ў першую чаргу на маладых журналістаў, рэдактараў і іншых спецыялістаў у галіне журналістыкі, а таксама на патэнцыйных партнёраў і іншых слухачоў, якія цікавяцца тэматыкай СМІ. Падзеі будуць праходзіць раз у месяц у Прэс-клубе.

Першы госць «Адкрытай лятучкі» – рэдакцыя інтэрнэт-партала TUT.BY [5]. Дынамічную каманду прадставяць галоўная рэдактарка Марына Золатава, намесьніца рэдактаркі Алена Шалаева і рэдактарка аддзела «Грамадства» Ульяна Бабаед, якія распавядуць пра «ўнутраную кухню»TUT.BY, супрацоўніцтва з новымі аўтарамі, а таксама памылкі, якія часам даводзіцца выпраўляць. Cлухачы даведаюцца, якія тэмы ніколі не трапяць на галоўную, і змогуць задаць свае пытанні спікерам.

Беларускі партал TUT.BY– гэта інфармацыйна-сэрвісны інтэрнэт-партал для ўсіх, хто жыве ў Беларусі ці цікавіцца падзеямі краіны з-за мяжы.TUT.BYбыў заснаваны ў 2000 годзе і сёння публікуе больш за 200 навінаў аб беларускіх і замежных падзеях штодня, рыхтуе ўласныя матэрыялы, аналітычныя агляды ды інш. Акрамя навінаў аўдыторыі прапаноўваюцца спецыялізаваныя раздзелы і сэрвісы – ад прагнозу надвор'я да афішы мерапрыемстваў і курсу валют.

Уваход на падзею вольны.

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/4213/adkrytaya-lyatuchka-z-tutby

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/obrazovanie
[3] http://press-club.by/events/adkrytaya-lyatuchka-z-tutby
[4] http://34mag.net/
[5] http://www.tut.by/