mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Медыяшкола ў Кіеве

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Медыяшкола ў Кіеве

Медыяшкола ў Кіеве

16.11.2016 Образование и карьера [2]

ГА “Эўрапейскія Дарогі” пры падтрымцы Міністэрства Замежных Справаў Нямеччыны і пры інфармацыйнай падтрымцы Данецкага моладзевага дэбатнага цэнтру праводзяць набор удзельнікаў і ўдзельніц на Мэдыяшколу “Фармаваньне Будучыні Эўропы на прынцыпах плюралізму ідэяў і сацыяльных мэдыя”, якая пройдзе з 15 па 25 сьнежня 2016 г. у Кіеве.

Праграма школы будзе ўключаць дыскусіі, прэзэнтацыі, воркшопы з вядучымі экспэртамі ў сфэры сацыяльнай журналістыкі, эўрапейскай інтэграцыі, сучасных тэхналёгіяў у мэдыяпрасторы Ўкраіны.

Цягам 10 дзён працы Школы ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць веды і практычныя навыкі па працы ў сацыяльных мэдыя, навучацца ствараць сайты, блогі, напаўняць і прасоўваць іх з дапамогай інавацыйных інструмэнтаў працы. Таксама, заплянаваныя воркшопы па фатаграфіі і напісаньні крэатыўных тэкстаў, здымкі кароткамэтражнага фільму.

Азнаямленьне з палітычнай гісторыяй ЭЗ, Украіны і Нямеччыны, а таксама магчымасьцямі стыпэндыяльнага навучаньня ў ЭЗ і Нямеччыне для замежных грамадзянаў.

Да самой праграмы будзе праведзены вэбінар па папярэдняй падрыхтоўцы удзельнікаў і удзельніц.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі да 35 гадоў з Украіны, Расеі, Беларусі, Малдовы, Армэніі, Грузіі і Азэрбайджану.

Прыярытэт будзе аддадзены ўдзельнікам з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, прадстаўнікам і прадстаўніцам грамадзкіх арганізацыяў, журналістам, блогерам.

Пражываньне, харчаваньне і праезд у эканом-клясе пакрываюцца арганізатарамі. Удзел у праграме бясплатны.

Каб прыняць удзел у школе, неабходна запоўніць анкету [3] да 17 лістапада 2016 г.

Падрабязную інфармацыю пра школу глядзіце па спасылцы [4].

Актыўным быць файна [5] паводле рассылкі Асамблеі НДА

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/4278/medyyashkola-u-kieve

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/obrazovanie
[3] http://belngo.us3.list-manage.com/track/click?u=2f82dbece561ee4893e251b49&id=523625e34f&e=95c56bc2ea
[4] http://belngo.us3.list-manage.com/track/click?u=2f82dbece561ee4893e251b49&id=cf9ed9cdcf&e=95c56bc2ea
[5] http://abfby.org/medyiyashkola-u-kieve-dlya-gramadskih-aktyivistau-blogerau-i-zhurnalistau/