mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Стартаваў прыём матэрыялаў на конкурс “Вольнае слова”!

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Стартаваў прыём матэрыялаў на конкурс “Вольнае слова”!

Стартаваў прыём матэрыялаў на конкурс “Вольнае слова”!

08.02.2017 Образование и карьера [2]

Конкурс ладзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

Удзельнічаць у конкурсе маюць права толькі сябры ГА «БАЖ».

Ад аднаго аўтара на конкурс прымаюцца не больш за 3 матэрыялы, якія пабачылі свет у 2016 годзе.

 

НАМІНАЦЫІ:

1. НАЙЛЕПШЫ ІНФАРМАЦЫЙНЫ МАТЭРЫЯЛ (рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне, інтэрв’ю, справаздача)

Ацэньваецца:

– арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода);

– адпаведнасць прынцыпам падачы навін;

– арыгінальнасць загалоўка, лід;

– спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажу);

– аўтарскі стыль.

2. НАЙЛЕПШАЯ АНАЛІТЫЧНАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ (артыкул дыскусійнага, аналітычнага, тлумачальнага плану, карэспандэнцыя, рэцэнзія)

Ацэньваецца:

– грамадская значнасць узнятай праблемы;

– адпаведнасць прынцыпам напісання аналітычнага, дыскусійнага тэксту;

– прапорцыі «прысутнасці» меркаванняў аўтара і экспертаў, даказальнасць;

– стыль, спосабы аўтарскай падачы;

– «прывязка» да мясцовых праблем;

– адпаведнасць прынцыпам пабудовы аналітычнага тэксту.

3. НАЙЛЕПШАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА ЖАНРУ Ў ЖУРНАЛІСТЫЦЫ (нарыс, эсэ)

Ацэньваецца:

– выбар тэмы;

– пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;

– аўтарскі стыль.

4. ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ

Ацэньваецца:

– выбар тэмы;

– грамадская значнасць узнятай праблемы;

– пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;

– аўтарскі стыль.

5. НАМІНАЦЫЯ «ДЭБЮТ» — для маладых журналістаў і пачаткоўцаў, стаж працы якіх (альбо супрацоўніцтва з рэдакцыяй) не перавышае трох гадоў.

Вынікі творчага конкурсу ў пералічаных намінацыях шляхам тайнага галасавання падвядзе журы з ліку вядомых беларускіх журналістаў. Творы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэньвацца сябрамі журы па 10-ці бальнай шкале. Пераможцам будзе прызнаны тэкст, які набярэ найбольшую суму балаў.

Рэдактарам, якія ўваходзяць у склад журы, забаронена ацэньваць тэксты журналістаў сваіх выданняў. Замест ацэнкі рэдактара тэксту будзе выстаўляцца сярэдняя сума балаў сябраў журы.

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ:

На конкурс прымаюцца электронныя спасылкі на матэрыялы. У выпадку адсутнасці электроннай публікацыі – выразкі публікацый (альбо іх якасна зробленыя копіі), завераныя рэдакцыйнай пячаткай і подпісам кіраўніка рэдакцыі. Мультымедыйныя тэксты прымаюцца да ўдзелу ў “Вольным слове” ва ўсіх пяці намінацыях.

Абавязкова трэба:

1. спампаваць, запоўніць і даслаць фармуляр [3] (doc);

2. прыкласці да ліста электронны варыянт матэрыялу (doc, MS Word);

Адрас для прыёму матэрыялаў: slova@baj.by [4]

ТЭКСТЫ ПРЫМАЮЦЦА ПА 31 САКАВІКА 2016 г.  УКЛЮЧНА

Увага! НЕ прымаюцца да ўдзелу ў конкурсе лісты, у якіх не выкананыя ўсе вышэйпералічаныя патрабаванні.

Свае папяровыя публікацыі вы можаце перадаць у офіс ГА «БАЖ» асабіста ці даслаць па пошце на адрас: 220030, Мінск, вул. Камсамольская, 7–32.

У склад журы ўваходзяць:

Андрэй Скурко

Аляксандр Старыкевіч

Анжэла Белуш

Сяргей Ваганаў

Максім Жбанкоў

Андрэй Аляксандраў

Юрась Карманаў, старшыня журы.

ЖАДАЕМ ТВОРЧЫХ ПОСПЕХАЎ!

 

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/4450/startavau-pryyom-materyyalau-na-konkurs-volnae-slova

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/obrazovanie
[3] https://baj.by/sites/default/files/farmuliar-vs.doc
[4] mailto:slova@baj.by?subject=%D0%92%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D0%B5%20%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0