mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Медыя-праграма ў Бруселі - Youth4Regions

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Медыя-праграма ў Бруселі - Youth4Regions

Медыя-праграма ў Бруселі - Youth4Regions

21.08.2017 Образование и карьера [2]

Генеральны дырэктарат Еўрапейскай камісіі па пытаннях рэгіянальнай і горадабудаўнічай палітыкі мае намер заахвоціць студэнтаў і студэнтак, якія вывучаюць журналістыку, працаваць на канкрэтныя праекты. У гэтым годзе, Еўрапейская камісія ўпершыню арганізуе конкурс паміж медыя студэнтамі з усёй Еўропы.

Пераможцы атрымаюць магчымасць пабываць у Бруселі і стаць часткай праграмы «Еўрапейскі тыдзень рэгіёнаў і гарадоў» 9 - 12 кастрычніка 2017 (Брусель). Арганізатары аплачвае пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Дэдлайн - 31 жніўня.

Мэты праграмы: заахвочванне маладых журналісцкіх праектаў з мэтай прасоўвання інфармацыі аб Еўрапейскім Саюзе. Стварыць месца для дэбатаў і магчымасці падзяліцца каштоўнасцямі і метадамі работы, наладзіць сувязь паміж еўрапейскімі ўстановамі і моладдзю.

Канкурсантам неабходна будзе напісаць невялікі артыкул, у якім апісаць праект, які фінансуецца Еўрапейскім фондам развіцця. Праект павінен быць накіраваны на падтрымку інклюзіўнага і ўстойлівага развіцця, стварэння канкрэтных рабочых месцаў, паляпшэння якасці жыцця і ўстойлівага развіцця. Пераможцы будуць абвешчаныя 11 верасня.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • павінны быць старэйшыя за 18 гадоў;
  • павінны будуць прадставіць копію свайго студэнцкага білета з мэтай пацвердзіць навучанне на журналісцкай факультэце;
  • неабходна прадставіць кароткія артыкулы (400 - 1000 слоў, па-ангельску);
  • заяўка павінна быць запоўненая на англійскай;
  • камандныя заяўкі не прымаюцца, заяўкі падаюцца толькі індывідуальна.
  • Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку [3].

ОДБ Брусель [4]

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/4767/medyya-pragrama-u-bruseli-youth4regions

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/obrazovanie
[3] http://ec.europa.eu/regional_policy/regions-and-cities/2017/youth4regions.cfm
[4] https://by.odb-office.eu/anonsy_/medyya-pragrama-u-bruseli-youth4regions