mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Конкурс журналiсцкiх прац “Бежанец XXI стагоддзя”

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Конкурс журналiсцкiх прац “Бежанец XXI стагоддзя”

Конкурс журналiсцкiх прац “Бежанец XXI стагоддзя”

22.01.2018 Образование и карьера [2]

Прыватная інфармацыйная ўстанова “Цэнтр падтрымкі бежанцаў” [3] (чалец ECRE [4]) у супрацы з праваабарончай ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” [5] абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял, прысвечаны бежанцам у Беларусі і за мяжой.

Пераможцы конкурсу атрымаюць ганаровыя дыпломы і адмысловыя ўзнагароды, а таксама будуць мець магчымасць узяць удзел у міжнародным прэс-туры з наведваннем месцаў часовага размяшчэння бежанцаў у Польшчы.

Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў медыях у перыяд з 1 студзеня 2017 года па 31 студзеня 2018 года.

Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны адрас info@refugee.by [6]не пазней за 31 студзеня 2018 года.

У журы конкурсу запрошаныя вядомыя журналісты і праваабаронцы Беларусі.

Аўтары найлепшых друкаваных і iнтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якія карэктна і сацыяльна адказна асвятляюць тэматыку бежанцаў, будуць абвешчаныя падчас круглага стала “Праблемы бежанцаў у Беларусі ды іх асвятленне ў СМІ”, што адбудзецца ў Мінску напрыканцы лютага 2018 года.

 

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/4843/konkurs-zhurnalisckih-prac-bezhanec-xxi-stagoddzya

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/obrazovanie
[3] http://www.refugee.by/
[4] https://www.ecre.org/members/
[5] https://www.facebook.com/Journalists4Tolerance/
[6] mailto:info@refugee.by