mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Медыяшкола: як прасоўваць культурніцкія, палітычныя, грамадскія кампаніі?

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Медыяшкола: як прасоўваць культурніцкія, палітычныя, грамадскія кампаніі?

Медыяшкола: як прасоўваць культурніцкія, палітычныя, грамадскія кампаніі?

13.02.2018 Образование и карьера [2]

Моладзь “Руха “За Свабоду” абвяшчае прыём заявак на ўдзел у Медыяшколе.

У межах навучання ўдзельнікі атрымаюць карысныя веды і практычныя навыкі правядзення грамадскіх, палітычных і культурніцкіх медыякампаній. Заняткі будуць складацца як з лекцыйных, так і з семінарскіх частак. Лектарамі школы выступяць рэдактары СМІ, блогеры, грамадскія, палітычныя і культурніцкія актывісты: Павал Белавус (заснавальнік “Арт-Сядзібы”, культурніцкі мэнэджар), Антон Матолька (грамадскі актывіст), Аляксандр Фядута (палітолаг), Раман Стэфаненка (рэдактар udf.by) і інш.

Праграма Медыяшколы складаецца з 5 асноўных блокаў:

  • функцыянаванне медыйнага поля Беларусі, актуальныя трэнды медыяпрасторы;
  • праца са СМІ, праца ў сацыяльных сетках;
  • праца культурніцкіх кампаній у медыйнай прасторы;
  • праца палітычных кампаній у медыйнай прасторы;
  • праца грамадскіх кампаній у медыйнай прасторы.

Працягласць школы складзе 3 месяцы. Афлайнавая частка заняткаў будзе праходзіць два разы на месяц. Па выніках паспяховага навучання, удзельнікі школы атрымаюць сертыфікаты.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія, палітычныя і культурніцкія актывісты, прадстаўнікі палітычных партый і НДА, а таксама ўсе зацікаўленыя ў правядзенні ўласных кампаній ды актыўнасцей у медыяпрасторы.

Для ўдзелу ў школе трэба запоўніць наступную форму [3] да 26 лютага.

Пачатак заняткаў запланаваны на пачатак сакавіка. Праезд іншагародніх удзельнікаў да Мінска кампенсуюць арганізатары школы. Удакладніць дадатковыя пытанні можна па мэйле MoladzRZS@gmail.com [4]

Adukacyja.info [5]

 

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/4863/medyyashkola-yak-prasouvac-kulturnickiya-palitychnyya-gramadskiya-kampanii

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/obrazovanie
[3] https://goo.gl/forms/CFHBXPLNSKhj87Rg2
[4] mailto:MoladzRZS@gmail.com
[5] https://adukacyja.info/naviny/myedyyashkola-yak-prasowvac-kulturnickiya-palitychnyya-hramadskiya-kampanii/