Гэта прапанова адрасаваная тым, хто займаецца нефармальнай адукацыяй, піша пра тое, што адбываецца ў яго мясцовасці, стварае праекты, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця сваіх землякоў і на развіццё свайго рэгіёна.
- Мы - аўтары, трэнеры і эксперты праграмы самі жывём у розных рэгіёнах краіны, добра ведаем патрэбы мясцовых арганізацый і рэдакцый, сітуацыю ў сваіх мясцовасцях.Нашая Акадэмія - гэта свайго кшталту інвестыя ў развіццё нашых рэгіёнаў, ва ўмацаванне чалавечага патэнцыялу.Я вельмі спадзяюся, што Акадэмія дазволіць выпрацаваць цікавыя ідэі, звязаныя з мясцовым развіццём, дасць штуршок новым адукацыйным, культурніцкім, сацыяльным ініцыятывам, умацуе супрацу паміж рэгіянальнымі арганізацыямі, - кажа Вітаўт Руднік, кіраўнік "Акадэміі рэгіянальнага развіцця"
Удзельнікамі МедыяАкадэміі стануць рэдактары і журналісты мясцовых сайтаў і блогаў, якія пішуць пра жыццё свайго рэгіёну.Курс будзе сфакусаваны на такіх пытанннях, як вызначэнне стратэгіі развіцця медыя, планаванне цікавага для мясцовай аўдыторыі кантэнта, яго «упакоўка» і распаўсюджанне з дапамогай розных медыяплатформ, усталяванне зваротнай сувязі са сваёй аўдыторыяй.Удзельнікі курса распрацуюць таксама канцэпцыі спецпраектаў і медыякампаній, накіраваных на інфармаванне жыхароў рэгіёна пра важныя для іх пытанні.Лепшыя з гэтых спецпраектаў будуць прадстаўленыя ў час Форума інавацыйных ідэй.Даты правядзення МедыяАкадэміі:
- 11-13 траўня
Заяўкі прымаюцца да 8 сакавіка.
Падрабязней пра Акадэмію рэгіянальнага развіцця тут [3]
