mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Новыя героі медыйнай прасторы: азірнуцца па бакох

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Новыя героі медыйнай прасторы: азірнуцца па бакох

Новыя героі медыйнай прасторы: азірнуцца па бакох

14.12.2012 Точка зрения [2]

Нарэшце пасля дзесяцігоддзя безаблічнасці, беларуская інфармацыйная прастора пачынае персафінікавацца.

Імёны сучаснай Беларусі

Чаму закрылася газета "Имя"? "Зніклі з публічнай прасторы імёны з вялікай літары – знікла газета" , – вобразна тлумачыў я знаёмым замежнікам сітуацыю з незалежнай прэсай на мяжы стагоддзяў. 

Асноўныя рэпрэсіі супраць беларускіх незалежных СМІ адбыліся у 1996-2003. Незалежнае медыя-святло Беларусі звузілася да танюсенькай палоскі [3]. 

Некалькі гадоў усе непадцэнзурныя ўладам СМІ складаліся з пары газет ды аднаго "варожага галасу" з-за мяжы. Інтэрнэт быў, але далёка не для ўсіх даступны, і што самае галоўнае – незразумелы шырокаму колу.

Спецыялісты па рэпартажах з вулічных акцый, парламенцкія журналісты, журналісты па расследваннях падкавёрных уладных інтрыг, адмыслоўцы у грошах улады мусілі шукаць для сябе новыя тэмы.

На некаторы час тэмы звузіліся да асвятлення разгромленай палітычнай апазіцыі, якая перайшла дэ-факто у фармат НДА, і праваабарончай журналістыкі.

У медыйнай прасторы засталося адно Імя, якое ўсе СМІ асвятлялі з усіх бакоў. Мы жартавалі з калегамі, маўляў, на адно імя – патрэбны адзін СМІ.

"Разумееце, у нашай краіне грамадства на столькі запужанае, што мала што адбываецца", – тлумачыла мая знаёмая заходнім журналістам, якія прадстаўлялі раённую газету адной еўрапейскай сталіцы. Штосці кшталту "Голаса Серабранкі" ці "Весніка Малінаўкі": аўдыторыя пару соцень тысяч жыхароў, наклад 57000 асобнікаў, 20 палос арыгінальнай інфармацыі і 30 палос прыватных абвестак і рэкламы. Наклад "Народнай Волі" – газеты агульна нацыянальнага масштабу.

Святло медыйнай прасторы пачало вяртацца з нечаканага боку. У больш-менш шырокія масы прыйшоў Інтэрнэт і разам з ім сацыяльныя сеткі.

Тэмы Беларусі. Грамадзяне ствараюць навіны

2006 год, лета – праз допіс у ЖЖ грамадскасць дазнаецца пра падпольную свінаферму недалёк менскага Універсітэту культуры – на вуліцы Красівай. Тэма трапляе ў афіцыйныя СМІ, і ферма ліквідуецца [3]. 

2006 год, восень – допіс у ЖЖ: хуліганы тэрарызуюць [4] пасажыраў электрычкі Мінск-Асіповічы, якія вяртаюцца са свята гораду . Хваля абурэння людзей бяздзейнасцю міліцыі на столькі вялікая, што высокія чыны МУС вымушаныя апраўдывацца публічна.

2008 год, вясна – у ЖЖ трапляе інфармацыя пра жывы шчыт з машын, у якіх сядзелі людзі, у тым ліку дзіцёнак. Раз'юшанасць грамадства дзеяннямі даішнікаў [5] ахолівае ўсіх, незалежна ад палітычных поглядаў. Гэта сапраўдная інфармацыйная бомба, якая сталася магчымай дзякуючы інтэрнэту – непадкантрольнай тэрыторыі.

Далей распаўсюд гаджэтаў з відэа камерамі робіцца трывалым пастаўшчыком інфармацыйнага кантэнту, які не рэгулюецца "манапалістам на праўду" – дзяржавай.

Хто бачыў Дземянцея, той з Каткавец не смяецца

"У нас у парламенце, хто как хатит, тот так и гаварыт", "Чэлавек уже час стаіць у заднем проходзе" (с), "Таварыш Бадзей, вы не вазражаеце, еслі мы вам адну часць атрэжам?" (с).  Мікалай Дземянцей узначальваў Вярхоўны Савет БССР.

Гэты чыноўнік ня толькі гаварыў трасянкай і быў каснаязыкім, але і выдаваў сэнсавыя абароты, падобныя да цытаваных вышэй, амаль штодня.

Трансляцыі паседжанняў парламенту былі наўпроставымі, і шмат хто глядзеў іх, як цырк.

І вось праз амаль 20 гадоў (у лютым 2011) невялікі ролік з афіцыйнага выступу [6] намесніцы мінстра сельскай гаспадаркі Надзеі Каткавец выклікаў бурлівае абмеркаванне: "Як так, чыноўнік такога рангу проста ня можа скончыць ані воднай думкі!".

Свежы прыклад па тэме: запіс з выступу [7] дырэктара гатэлю "Мінск" Мікалая Жураўскага.

Каснаязычны трасяначны кіраўнік гаворыць пра сваю працу на ўзроўні вясковай бабулі: “турысты прыехалі, пакушалі, пашлі прагугялісь, і дальша на Маскву”. Зноў выбух у Байнэце – як такое можа быць, што такія людзі займаюць такія пасады?!

Нібы з часоў Дземянцея гэтыя кіраўнікі дзесьці хаваліся, і вось ратам, як баян у кустах, знайшліся!

Проста раней інфармацыйныя нагоды былі больш важкімі. У агульна дзяржаўных прцэсах было больш удзельнікаў – Імёнаў.

Хто здзесь?

Другі бок медаля: новая зорка байнэту кантралёрка з Наваполацку – Людміла Шахрына.

Перад тым відэа з канфліктамі грамадзянаў з кантралёрамі былі безаблічнымі. І вось упершыню краіна дазналася [8] сваю гераіню.

Хто мае, ці ня мае рацыю ў канфлікце абмяркоўвалі грамадзяне на форумах, у сацыяльных сетках і ў прафесійных СМІ.

Крыху асобна прагучала тэма простага чалавека пасля допісу намесніка галоўнага рэдактара "Народнай Волі" Святланы Калінкінай.  Святлана ў сваім прыватным акаўнце [9] на фэйсбуку ўжыла слова "мудак" у дачыненні да агульнага вобразу работніка "Барысаўдрэву", які працуе за капейкі на прыніжальных паўрабскіх умовах, нічога ў жыцці змяняць ня хоча, і пры гэтым баіцца гаварыць з журналістамі.

Дыскусіі ў фэйсбуку, водгукі ў блогах і СМІ. Партрэт безыменнага рабочага сталі дамалёваць на ўсе лады.

І як трэці вугал канфігурацыі аблічча грамадства – асоба загадчыцы аддзелу культуры прэзідэнцкай газеты "Советской Белоруссии" Вікторыі Паповай. Спадарыня дазволіла сабе ў размове з журналістам [10] "Еўрарадыё" Змітром Лукашуком, які звяруўся афіцыйна па афіцыйны каментар, назваць яго стыль працы дзеравенскім, двухсэнсоўна сказаць пра беларусаў у трэцяй асобе – "як я вас люблю", а пасля скончыць размову словамі "ненавіджу-ненавіджу".

Што канкрэтна мела на ўвазе Вікторыя Папова? Ёсць розныя меркаванні, але маленькі аўдыё ўрывак з інтэрвію абыйшоў Байнэт. Якімі бы не былі прычыны паводзінаў журналісткі, большасць юзераў схільная меркаваць, што загадчык аддзела культуры вялікай дзяржаўнай газеты так размаўляць ня мае права.

***

Усе прыведзеныя вышэй падзеі маглі б адбыцца на тэрыторыі аднаго раёну вялікага гораду. Многія ня выйшлі б за межы сацсетак, некаторыя ня трапілі б у цэнтральныя СМІ. Калі б былі Імёны, якія фармуюць грамадскую думку, а значыць краіну.

Але імёны медыйная прастора Беларусі пачала прадукаваць ізноў .

Вымушана – праз ціск на грамадства ў цэлым, і на незалежныя СМІ ўпрыватнасці, –  грамадства пачало разглядаць сябе зблізу.

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/496/novyya-geroi-medyynay-prastory-azirnucca-pa-bakoh

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/tochka-zreniya
[3] http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A6%D0%B5%D0%BD%D0%B7%D1%83%D1%80%D0%B0_%D0%B2_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B8
[4] http://minsk-by.livejournal.com/2206952.html
[5] http://www.youtube.com/watch?v=wBCwceUpwj0
[6] http://www.youtube.com/watch?v=vvRTBJj5fS0
[7] http://www.youtube.com/watch?v=LlbSV4fGEb8
[8] http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=_WMRyIQBYfU
[9] https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=386418511439205&id=100002131783332
[10] https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=450849844973544&id=1850149328