mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Фестываль BelarusDocs пераносіцца на нявызначаны тэрмін

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Фестываль BelarusDocs пераносіцца на нявызначаны тэрмін

Фестываль BelarusDocs пераносіцца на нявызначаны тэрмін

06.04.2021 Тренды [2]

Нягледзячы на анлайн-фармат падзеі, арганізатары кінафестывалю беларускага дакументальнага кіно прынялі рашэнне аб яго пераносе. Пра гэта паведаміў аглядальніцы Reform.by кіраўнік BelarusDocs, рэжысёр Алесь Лапо.

— Рашэнне аб пераносе фестывалю прынятае на 100%, — прызнаецца заснавальнік і дырэктар фэсту. — Учора мы параіліся з камандай і вырашылі перанесці BelarusDocs на няпэўны тэрмін. Хоць у нас і ўсё гатова, як кажуць, бяры ды запускай. І толькі ўчора мы разаслалі анонсы ў СМІ.

Алесь Лапо не адмаўляе, што на такі крок яго падштурхнулі апошнія навіны ў краіне і клопат пра каманду. Толькі ўчора беларускі рэжысёр вярнуўся з расійскага фестывалю «Артдокфест», дзе дэманстравалася яго карціна «Усе мерапрыемствы згодна з планам».

— Вярнуўся ў даволі добрым настроі, а тут такое. Прачытаў пра спыненне ўжо і анлайн-версіі праекта «Машына дышит, а я — нет», пра затрыманне арганізатараў выставы пра медыкаў. Цяжка гэта ўсё. Тым больш у мяне ёсць перацярогі па адной кінастужцы ў нашай праграме, — зазначае дакументаліст. — Калі б рабіў фестываль адзін, я бы не спыніўся. Але паколькі BelarusDocs — справа калектыўная, прыйшлося прыняць даволі няпростае рашэнне.

BelarusDocs-2021 мусіў быў адбыцца на сайце [3] кінападзеі з 13 па 19 красавіка. Акцэнт у праграме чацвёртага анлайн-фестывалю дакументальнага кіно тэматычна быў зроблены на пытаннях правоў чалавека. У яго конкурсе заяўленыя стужкі беларускіх дакументалістаў: Галіны Адамовіч, Любові Зямцовай, Максіма Шведа, Веранікі Ніканавай, Дар’і Юркевіч і Юліі Шатун. Новую дату фестывалю арганізатары паведамяць на афіцыйным сайце і на старонках у сацсетках.

— У бліжэйшай перспектыве планую зрабіць серыю публікацый пра беларускае дакументальнае кіно 2010-х, каб зарыентаваць аўдыторыю BelarusDocs, на якія фільмы дзесяцігоддзя варта звярнуць асаблівую ўвагу, — кажа Алесь Лапо. — Гэтае дзесяцігоддзе — увогуле, шмат у чым пераломны час для айчыннай дакументалістыкі, і хацелася б пэўныя тэндэнцыі яе развіцця акрэсліць.

 

Дар'я Амяльковіч, Reform.by [4]

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/5682/festyval-belarusdocs-peranosicca-na-nyavyznachany-termin

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/trendy
[3] https://belarusdocs.com/
[4] https://reform.by/214725-festyval-belarusdocs-peranosicca-na-njavyznachany-tjermin