mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Камітэт абароны журналістаў асудзіў зьмены ў беларускім заканадаўстве, якія абмяжуюць працу СМІ

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Камітэт абароны журналістаў асудзіў зьмены ў беларускім заканадаўстве, якія абмяжуюць працу СМІ

Камітэт абароны журналістаў асудзіў зьмены ў беларускім заканадаўстве, якія абмяжуюць працу СМІ

05.05.2021 Тренды [2]

Міжнародная арганізацыя "Камітэт абароны журналістаў" (CPJ) асудзіла [3] прыняты беларускім парлямэнтам набор паправак у заканадаўства, якія могуць сур’ёзна абмежаваць свабоду прэсы ў краіне.

21 красавіка Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняў папраўкі да Закону аб СМІ і да Закону аб масавых мерапрыемствах, якія былі прыняты палатай прадстаўнікоў 16 красавіка.

Папраўкі ўключаюць забарону на асьвятленьне несанкцыянаваных акцый пратэсту, абмежаваньні на стварэньне сродкаў масавай інфармацыі і іншыя захады ў абмежаваньні свабоды прэсы.

Каб уступіць у сілу, папраўкі мусяць быць ухваленыя Канстытуцыйным судом, а затым іх мусіць падпісаць Аляксандар Лукашэнка. Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў паведаміў, што працэс прыняцьця паправак быў вельмі непразрысты і што на сёньня пакуль няясна, ці законапраекты ўжо прайшлі стадыю ўхваленьня судом і Лукашэнкам.

«Калі гэтыя папраўкі будуць прыняты, умовы працы сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі значна пагоршацца, і беларускім і замежным СМІ стане больш складана працаваць у краіне», — сказаў Агееў CPJ.

CPJ накіраваў праз электронную пошту допіс Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь і зьвярнуўся па камэнтар у офіс Лукашэнкі празь яго афіцыйны сайт, але адказаў не атрымаў.

Прэс-служба БАЖ [4]

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/5741/kamitet-abarony-zhurnalistau-asudziu-zmeny-u-belaruskim-zakanadaustve-yakiya

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/trendy
[3] https://cpj.org/2021/05/belarusian-parliament-passes-raft-of-restrictive-media-regulations/
[4] https://baj.by/be/content/kamitet-abarony-zhurnalistau-asudziu-zmeny-u-belaruskim-zakanadaustve-yakiya-abmyazhuyuc