mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Галоўрэд «Газэты Выборчай» напісаў адкрыты ліст начальніку Валадаркі

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Галоўрэд «Газэты Выборчай» напісаў адкрыты ліст начальніку Валадаркі

Галоўрэд «Газэты Выборчай» напісаў адкрыты ліст начальніку Валадаркі

21.05.2021 Тренды [2]

Адам Міхнік, галоўны рэдактар аднаго з найбуйнейшых польскіх выданняў «Газэта Выборча», які быў палітвязнем у часы, калі Польшча была падкантрольная СССР, а цяпер — адзін з самых уплывовых людзей Польшчы, напісаў адкрыты ліст начальніку СІЗА №1 Мінска Андрэю Цэдрыку, дзе трымалі пад вартай Андрэя Пачобуту, шматгадовага карэспандэнта «Газэты Выборчай».

Яму і яшчэ чацвярым актывістам недзяржаўнага Саюза палякаў выстаўленае абвінавачванне ў «распальванні нацыянальнай варажнечы».

Міхнік апублікаваў свой адкрыты ліст на Wyborcza.pl [3].

«Паважаны Андрэй Міхайлавіч! У СІЗО №1, якое Вы ўзначальваеце, з 25 сакавіка 2021 года знаходзіцца наш калега, карэспандэнт «Газэты Выборчай» Пачобут Андрэй Станіслававіч, — піша Міхнік.

— Яго справа і абвінавачванні супраць яго, у чым мы глыбока ўпэўненыя, маюць прыроду беспадстаўных і незаконных палітычных рэпрэсій, накіраваных на жаданне ўлад супраць сумленнага і дастойнага даверу журналіста і, у цэлым, супраць прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі. Такім чынам, гэтыя рэпрэсіі адпавядаюць рысам этнічнай чысткі, з’явы, якая можа і павінна быць расследаваная згодна з міжнародным правам.

Асабіста Вы, Андрэй Міхайлавіч, зразумела, не маеце ўплыву на характар абвінавачванняў Пачобута А.С., на ход расследавання або магчымы вердыкт. З другога боку, менавіта Вы цалкам адказны за лёс вязня падчас яго зняволення.

Таму мы хацелі б, каб Вы ведалі: тое, што адбываецца падчас арышту з Пачобутам А.С., закранае не толькі нас, яго калег па рэдакцыі, але і журналісцкую супольнасць ва ўсёй Польшчы. Пачобута ведаюць, шануюць і паважаюць. Доказ гэтага — тое, што ў 2011 годзе ён быў прызнаны польскім журналістам года, што ў нашай краіне з’яўляецца найвышэйшай журналісцкай узнагародай.

Нягледзячы на інфармацыйную блакаду, мы ўважліва сочым за лёсам Пачобута А.С. падчас яго зняволення.

Калі высветліцца, што яго правы як вязня парушаюцца, мы гатовыя і здольныя ўзняць грамадскі рэзананс у Польшчы і іншых краінах, а таксама звярнуцца да міжнародных інстытутаў, каб настойліва дабівацца пакарання вінаватых.

Шчыра ваш,

Адам Міхнік, галоўны рэдактар «Газэты Выборчай».

Варта адзначыць, што на гэты момант Андрэя Пачобута з СІЗА-1 перавялі ў турму Жодзіна.

Наша Ніва [4] 

 

 

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/5767/galoured-gazety-vyborchay-napisau-adkryty-list-nachalniku-valadarki

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/trendy
[3] https://wyborcza.pl/7,75399,27084276,adam-michnik-pisze-do-naczelnika-bialoruskiego-wiezienia-w.html?disableRedirects=true
[4] https://nn.by/?c=ar&i=273139