mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > РУП «Белпошта» раптоўна перадумала і выключыла «Новы Час» з падпіснога каталогу на другое паўгоддзе

Вы здесь

  • Главная [1]
  • РУП «Белпошта» раптоўна перадумала і выключыла «Новы Час» з падпіснога каталогу на другое паўгоддзе

РУП «Белпошта» раптоўна перадумала і выключыла «Новы Час» з падпіснога каталогу на другое паўгоддзе

07.06.2021 Медиарынок [2]

Падвечар пятніцы чытачы сталі паведамляць, што не могуць падпісацца на «Новы Час» ні праз інтэрнэт ні праз паштовыя аддзяленні. Па тэлефоне гарачай лініі ў пятніцу нам паведамілі, што гэта магчыма тэхнічная памылка.

Але сёння ранкам прадстаўнікі аддзела падпіскі па тэлефоне паведамілі: “Так, мы прынялі рашэнне не працягваць з вамі супрацоўніцтва. Мы адправілі вам ліст”. Але пасля высветлілася, што ліст яшчэ толькі збіраюцца адправіць сёння.

На Белпошце запэўнілі, што усім, хто ўжо аформіў падпіску на 2-е паўгоддзе, вернуць грошы.

Мы ж заклікаем усіх, хто хацеў бы падтрымаць газету і застацца яе чытачом, паведаміць адрасы для падпіскі. Гэта можна зрабіць праз сацсеткі, нашу элетронную пошту ці па тэлефонах рэдакцыі.

У бліжэйшы час мы паспрабуем вырашыць гэта пытанне і не пакінем вас без любімай газеты.

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/5799/rup-belposhta-raptouna-peradumala-i-vyklyuchyla-novy-chas-z-padpisnoga-katalogu-na

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/mediarynok