У панядзелак стала вядома пра прынятае беларускімі уладамі рашэнне закрыць карпункт “Еўрарадыё”.
Для рэдакцыі гэты крок хоць і быў чаканым, але ж усё роўна прыемнага ў падзеі мала. Між тым, у афіцыйным паведамленні “Еўрарадыё” сцвярджаецца, што такое рашэнне не спыніць журналістаў і рэдактараў.
“Закрыццё карпункта @euroradio у Беларусі — гэта, найхутчэй, адна з частак адказу беларускіх уладаў на санкцыі з боку Еўрасаюза. Мы афіцыйна працавалі ў Мінску 11 гадоў. Тое, што ўрад закрывае карпункт менавіта цяпер, пасля ўвядзення "чацвёртага пакета" і сектаральных санкцый, гэта наўрад ці супадзенне.
Вядома, гэта паўплывае на нашу працу. Але не спыніць нас. З лета не працуе наш сайт euroradio.fm, з восені нашы карэспандэнты не могуць атрымаць у МЗС акрэдытацыі. Але мы працягвалі працаваць. І закрыццё карпункта прынцыпова сітуацыю не змяняе.
Мы чакалі такога павароту падзеяў і рыхтаваліся. Не можам сказаць, што былі да канца гатовыя, але план ёсць, і не адзін.
Натуральна, вельмі шкада, што гэта адбываецца. Не будзем геройстваваць і казаць, што Еўрарадыё сыходзіць у партызаны. Але ў нас ёсць офіс у Варшаве, які беларускія ўлады закрыць не могуць.
Нішто не мусіць стаяць паміж беларусамі і праўдай. Мы разам! Жыве Беларусь!”
Поддержать «Еврорадио» сейчас можно подпиской на их соцсети: FB: www.facebook.com/euroradio.fm [3]ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradioTG: t.me/euroradio