mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > ADAMI Media Prize абвяшчае пачатак прыёму заявак на відэаматэрыялы

Вы здесь

  • Главная [1]
  • ADAMI Media Prize абвяшчае пачатак прыёму заявак на відэаматэрыялы

ADAMI Media Prize абвяшчае пачатак прыёму заявак на відэаматэрыялы

09.09.2021 Образование и карьера [2]

ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Ўсходней Еўропе абвяшчае пачатак прыёму заявак на відэаматэрыялы, якія знаходзяцца на стадыі вытворчасці, па тэме культурніцкай разнастайнасці. Заяўкі прымаюцца з шасці краінаў Усходняга партнёрства, у тым ліку з Беларусі.

Прымаюцца дакументальныя і мастацкія фільмы, навінавыя рэпартажы, серыялы, вэб-відэа або тэлешоу – калі вы маеце відэа-праект для рэалізацыі, калі вам важна прасоўваць свае ідэі і вы хочаце атрымаць шанец на грашовую прэмію або знайсці патэнцыйнага сапрадусара або інвестара – дашліце свой праект на Конкурс ADAMI Media Prize – Прасоўванне праекту!

Вас могуць абраць для ўдзелу ў нашым тэлешоу, якое будзе транслявацца на грамадскіх тэлеканалах у краінах Усходняга партнёрства.

Прыём заявак пачнецца 6 верасня, апошні тэрмін падачы заяўкі – 27 верасня.

Восем праектаў будуць абраныя міжнародным журы для прасоўвання ў прамым эфіры. Намінанты будуць абвешчаныя 25 кастрычніка 2021 года. Тэлешоу выйдзе ў эфір 10 снежня а 20:00 па грузінскім часе (GET) на грамадскім тэлебачанні Грузіі ў Тбілісі. Напрыканцы шоў будуць названыя два праекты пераможцы. Аднаго з іх вызначаць чальцы журы ў студыі, другі пераможца будзе названы па выніках падліку онлайн галасоў. Галасаванне пачнецца 1 лістапада на вэб-старонцы ADAMI.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, завітайце на ўэб-старонку: https://www.adamimediaprize.eu/ [3]

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/5948/adami-media-prize-abvyashchae-pachatak-pryyomu-zayavak-na-videamateryyaly

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/obrazovanie
[3] https://www.adamimediaprize.eu/