mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Запрацаваў анлайн-часопіс «Politzek Times/Время политзеков»

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Запрацаваў анлайн-часопіс «Politzek Times/Время политзеков»

Запрацаваў анлайн-часопіс «Politzek Times/Время политзеков»

17.02.2023 В фокусе [2]

«Мы лічым надзвычай важным расказваць гісторыі беларускіх палітвязняў — пра тое, што людзі перажываюць як у зняволенні, так і вышаўшы на волю», — так апісваюць свой новы проект — часопіс «Politzek Times/Время политзеков» — каманда Politzek.me.

«Наша місія зрабіць усе магчымае, каб кожны герой быў пачуты, — падкрэсліваюць стваральнікі. — [Але] мы не хочам цыкліцца толькі на негатыўным досведзе, пра катаванні і рэпрэсіі ведаюць шмат хто. На старонках часопіса мы будзем публікаваць асабістыя гісторыі палітзняволеных, іх рэфлексіі аб новым досведзе і моцы пераадолення. Гэта гісторыі з душой». 

На сайце працуюць некалькі рубрык.

Напрыклад, «Твары», — у межах якой можна дазнацца гісторыі асобаў, якія прайшлі досвед зняволення — там ужо апублікаваныя інтэрв’ю з Наталляй Хершэ, Аляксандрам Дземідовічам, Алегам Сянцовым.

«Таксама мы хочам аб’яднаць беларускіх герояў, нагадваючы пра тое, што салідарнасць і вера ў будучыню Беларусі нікуды не знікла. Гэта будуць гісторыі салідарнасці, самі героі распавядуць нам, як па-ранейшаму людзі падтрымліваюць адзін аднога, знаходзячыся ўнутры рэпрэсій і пераследу», — дадае каманда сайта.

На рэсурсе ёсць і ўкладка «Знаходзім у сваіх» — яна пра бізнес палітзняволеных. Валодаючы інфармацыяй, можна набыць рэчы ці скарыстацца паслугамі кампаній людзей, якія маюць у гэтым патрэбу.

«Ды, вядома, пішам лісты палітвязням,  — мы запрашаем далучыцца да нашага праекта медыйных персонаў, напісаўшы адкрыты ліст палітзняволенаму ці палітзняволенай», — заахвочваюць уключыцца ў справу стваральнікі «Politzek Times/Время политзеков”.

Спасылка на часопіс — тут [3].

Reform.by [4]

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/6278/zapracavau-anlayn-chasopis-politzek-timesvremya-politzekov

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/v-fokuse
[3] https://media.politzek.me/
[4] https://reform.by/zapracava-anlajn-chasopis-politzek-times-vremja-politzekov-na-im-mozhna-paznajomicca-z-gistoryjami-palitvjaznja