mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Беларусі

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Беларусі

Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Беларусі

03.04.2023 В фокусе [2]

Аляксандр Манцэвіч нібыта «распаўсюджваў заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады», паведамляе Следчы камітэт Беларусі.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады.

Найвышэйшая санкцыя гэтага артыкулу — пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў.

Раніцай 15 сакавіка бягучага году ў доме Аляксандра Манцэвіча ў Вілейцы адбыўся вобшук. Манцэвіча забралі ў ізалятар часовага ўтрымання.

 

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/6292/galounaga-redaktara-regiyanalnay-gazety-abvinavachvayuc-u-dyskredytacyi-belarusi

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/v-fokuse