mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Не чакайце прэс-рэлізаў

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Не чакайце прэс-рэлізаў

Не чакайце прэс-рэлізаў

08.02.2013 Точка зрения [2]

Прачытаў тэкст калегі-белсатаўца Алеся Залеўскага “Спачатку справаздача – пасля праймэрыз!” [3]. Калі я добра зразумеў праблему, Алесь перажывае, што яму, журналісту, няма чаго сказаць пра апазіцыю, бо тая, на яго думку, не робіць нічога, пра што варта было сказаць і паказаць гледачам “Белсат”.

Гэта ўжо другі тэкст, ці хутчэй другі “крык адчаю”, на падобную тэму Алеся Залеўскага, якога паважаю як свайго калегу, гарадзенца і лічу, адным з недаацэненых журналістаў “Белсата”. Паўтары гады таму, справа была ўлетку, Алесь занепакоіўся тым, што беларускія эксперты надта доўга адпачываюць і не тлумачаць грамадству, у тым ліку журналістам, што ж адбываецца ў краіне. І ў выніку яму няма каго запрасіць у студыю для размовы. Тэкст так і называўся “Эксперты, вяртайцеся з вакацыяў!”

Цяпер журналіст мае прэтэнзіі да апазіцыйных палітыкаў, бо, на яго думку, не ствараюць яны нагодаў, каб пра іх напісаць ці зрабіць сюжэт.

Журналіст хоча, каб палітыкі інфармавалі яго, як ідзе перамоўны працэс па абранні адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта ад апазіцыі. Але не бярэ пад увагу тое, што гэтае інфармаванне можа быць абсалютна не патрэбна палітыкам. Зачынены перамоўны працэс на тое і робіцца зачыненым, каб удзельнікам можна было “не фільтраваць” пазіцыі і прапановы. Прыйдзе час, і Алесь атрымае прэсавы рэліз альбо возьме ўдзел у прэсавай канферэнцыі, дзе з гонарам альбо з жалем будзе паведамлена пра паспяховае завяршэнне, альбо пра неўдачу “перамоўнага працэсу”.

Калі хочацца падрабязнасцяў, іх трэба шукаць. У кожным перамоўным працэсе ёсць не вельмі задаволеныя ці крыху пакрыўджаныя, ім заўсёды будзе што распавесці  болей, чым пададзена ў прэс-рэлізе. Знайсці такіх удзельнікаў перамоваў –  чым не задача для журналіста? Вядомасць, а з ім і ўплывовасць, журналіста ствараецца, між іншага, ягоным доступам да зачыненай і схаванай інфармацыі. Маеш інфармацыю на крок раней, на дзень, на гадзіну – усё, ты і твой канал найбольш цытаваныя ў Беларусі.

Памылкова думаць, што будзе лягчэй, калі штодня працоўныя e-mail журналістаў будуць закідвацца прэс-рэлізамі з весткамі ад  апазіцыйных партый і палітыкаў. Бо за прыгожа выкладзеным і аформленым пацверджаннем актыўнай дзейнасці апазіцыі будзе стаяць не менш актыўная праца па “вылізванні” гэтай інфармацыі, выкананая прэсавымі сакратарамі. Так, безумоўна, не трэба напружвацца, думаць і шукаць, ды й эфір будзе запоўнены “забойнай” інфармацыяй. Але ці будзе ў журналіста задвальненне ад сваёй працы, і це не паўстане чарговы крык адчаю –  “Чаму палітыкі не гавораць нам праўды?!”

Ну, і маю надзею, што, выказаная Алесем у артыкуле ідэя стварэння за межамі краіны грамадскага рахунку для Дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі, не была пустаслоўем. І Алесь яго створыць, нават нягледзячы на тое, што яго ніхто не падтрымае. 

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/647/ne-chakayce-pres-relizau

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/tochka-zreniya
[3] http://www.belaruspartisan.org/bel/opinions/227725/