ОБ АВТОРЕ

Заместитель редактора Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик, дроналист, фотограф, верстальщик в Tilda и т.д.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член Правления БАЖ.

ЕЩЕ МАТЕРИАЛЫ ЭТОГО АВТОРА

Вы здесь

Інфаграфіка як новая мода

27 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB) адбылося ўрачыстае адкрыццё Фестывалю AD.NAK! У гэты ж дзень у сценах IBB прайшла адукацыйная праграма.

Сярод іншых сваю лекцыю «Інфаграфіка як новая мода: замежны і беларускі вопыт візуалізацыі лічбаў» прачыталі Сяргей Сахараў і Мікола Шакель, творчы калектыў рэкламнага агенцтва Francysk Group.

Кампанія Francysk Group апошнім годам ледзь не штотыдзень сутыкаецца і працуе з інфаграфікай.

ШТО ТАКОЕ ІНФАГРАФІКА?

Інфаграфіка – гэта графічны спосаб падачы інфармацыі, дадзеных і ведаў.

Інфаграфіка – гэта візуальнае прадстаўленне інфармацыі, дадзеных і ведаў.

Графічная інфармацыя, або інфаграфіка, – візуальнае прадстаўленне інфармацыі, дадзеных ці ведаў, якія паказваюць складаную інфармацыю хутка, дакладна і пераканаўча.

Інфармацыйны дызайн – выкарыстоўвае карцінкі, сімвалы, колеры і словы для перадачы ідэй, для ілюстравання інфармацыі і візуальнага выражэння сутнасці адносін. Ён робіць гэта дакладна (проста пра складанае), пераканаўча (адназначна і з мінімум інтэрпрэтацый) і прывабна.

 Варта памятаць, што калі  чалавек глядзіць на інфаграфіку, ён можа дакладна сказаць, пра што яна.

ЯК І НАВОША З'ЯВІЛАСЯ ІНФАГРАФІКА?

Інфаграфікай можна назваць нават такія штукі, якія знайшлі навукоўцы ў пячоры ў Санта Барбары. Мы зараз успрымаем гэта як малюнкі, а тыя людзі ўспрымалі сімвалы як спосаб перадачы інфармацыі.

Узоры беларускія – гэта не проста нейкія знакі і сімвалы. Беларускі ўзор падобны да іерогліфаў. Проста трэба знайсці ў ім рытм, трэба ведаць сімвалы, і тады можно будзе прачытаць узор. На жаль, у Беларусі засталося вельмі мала людзей, якія ўмеюць чытаць узоры.

Але для таго, каб вы ўяўлялі, урывак: “Я пражыла доўгае жыцце, мне 85 гадоў, - расказвала А.Лукашэвіч. - Выткала шмат прыгожых посцілак і ручнікоў. Усё, што я бачыла ў жыцці, што рабіла, як мучылася, весялілася, любіла хлопцаў, выходзіла замуж, як мы будавалі дом, кахалі адзін аднаго – усё гэта я расказала ў сваіх работах. У іх я ўклала ўсе сваё сэрца, усю сваю любоў. У посцілках і ручніках можна гэтак жа праўдзіва расказаць пра сваё жыццё, як і ў кнігах”

ДЛЯ ЧАГО ВАМ ІНФАГРАФІКА?

Пераконваць, паказаць эфектыўнасць

Sugar of the day from Tien-Min Liao on Vimeo.

Гэта ролік-аргумент, дзе з дапамогай графікі, лічбаў і дадзеных паказана, колькі чалавек спажывае цукару зараз.

Ствараць інструкцыі для карыстальнікаў

Напрыклад, ікееўская інструкцыя, як збіраць палічку – гэта таксама інфаграфіка.  

Дзякуючы такім інфаграфікам людзі пачынаюць разбірацца ў вашых паслугах лепш і ў выніку выбіраюць вас.

Патлумачыць складаныя працэсы

Гэта актуальна для інавацыйных прадуктаў, для СМІ. Добрую інфаграфіку зрабілі good.is & KIA. Яны паказалі, як працуе гібрыдны рухавік. Часта чалавеку складана зразумець, як працуе ў аўтамабілі гібрыдны рухавік, а праз інфаграфіку гэта аказалася проста.

Візуалізаваць дадзеныя, лічбы, сацыялагічныя даследаванні

Цудоўны прыклад – інфаграфіка chromeexperiments.com, дзе паказаны гандаль зброяй.

Стымуляваць інтэрактыў

Напрыклад, праект «Перемотка-2012» для кампаніі Velcom. Тут інфаграфіку ствараюць самі карыстальнікі: яны лайкаюць праз Вконтакте ці Facebook, і побач з падзеямі мы бачым лічбы, якія адлюстроўваюць колькасць лайкаў. На вялікім палатне інфаграфікі, якая стымулюе інтэрактыў, ўсе гэтыя лайкі бачны.

Рабіць зразумелыя прэзентацыі (PR, B2B, B2C)

Яскравы прыклад, калі для прэзентацыі абралі фармат інфаграфікі ў відэа ніжэй:

Seguros Pelayo 2012 from Biografica on Vimeo.

ІЛЮСТРАЦЫЯ, ФОТА, ВІДЭА – ШТО ЯШЧЭ?

Таксама для стварэння інфаграфікі можна выкарыстоўваць mаde up (пластылін, напрыклад),  выкарыстоўваць людзей для здымак і гэтак далей.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос