Ларыса Шчыракова забірае мяне амаль у цэнтры Гомеля, адтуль едзем на Дзень вёскі ў Аздзеліна, што ў 16 кіламетрах ад абласнога цэнтра. Па дарозе гераіня рэпартажу распавядае, што да вёскі Аздзеліна ў яе асабістыя пачуцці: у 90-х гадах, толькі-толькі атрымаўшы незалежнасць ад бацькоў, Ларыса працавала ў мясцовай школе настаўніцай.
...і пачынаецца непасрэдна праца. Яшчэ пакуль мы ехалі, Ларыса распавядала, што збіраецца запісаць невялічкі сюжэт на 1-1,5 хвіліны для выпуска навінаў.
Ларыса Шчыракова — незалежная журналістка, жыве і працуе ў Гомелі. Па адукацыі настаўнік англійскай мовы і гісторыі . У журналістыцы пяць гадоў. Супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”. За гэты час перажыла ператрус і допыт у КДБ, каля дзесяці разоў падчас працы яе затрымлівала міліцыя. Цягам 2011-2012 гадоў атрымала два папярэджанні ад пракуратуры за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі.
Амаль праз паўтары гадзіны святочны канцэрт завяршаецца. Спадарыня Ларыса выцягвае спадара Івана і жанчыну, якая выступала на сцэне, па каментары для сюжэту.
Праз гадзіну мы едзем па вёсцы і спыняемся ў двух дварах, якія былі ўзнагароджаны як найлепшыя. Там спадарыня Ларыса запісвае яшчэ некалькі кадраў, і хутка мы ўжо зноў у Гомелі. Незалежную журналістку чакае яшчэ апрацоўка матэрыяла і перадача атрымаўшагася сюжэта ў рэдакцыю...