Журналістка мусульманскага веравызнання разглядае публікацыі ў СМІ на тэму ісламу вачамі прадстаўніцы рэлігійнай меншасці краіны.
Беларускае грамадства з непразрыстых прычын варожа ставіцца да мусульман, пры гэтым медыі сыплюць соль на рану, — канстатуе яна. Як журналістка, Вольга адзначае непрафесійны падыход калегаў да тэмы. Акрамя агульна перадузятай падачы матэрыялу, аўтары часта публікуюць неправераныя факты і карыстаюцца тэрмінамі, значэнне якіх не разумеюць.