ОБ АВТОРЕ

Журналіст.

Навучалася ў ЕГУ па спецыяльнасці "Масавыя камунікацыі і журналістыка".

Працяглы час супрацоўнічала з рознымі беларускімі няўрадавымі арганізацыямі і ініцыятывамі, пісала пра грамадскую актыўнасць і грамадзянскую супольнасць, працавала прэс-сакратаром Асамблеі НДА.

Сябра БАЖ.

Вы здесь

На ўдзельнікаў мінскай акцыі салідарнасці «Je suis Charlie» складаюць пратаколы

В фокусе

Міліцыя склала адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на былога рэдактара газеты «Навінкі» Паўлюка Канавальчыка.

Яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі салідарнасці Анатоля Лябедзьку супрацоўнікі праваахоўных органаў спрабавалі запрасіць на размову праз тэлефон, аднак палітык запатрабаваў афіцыйную позву. Зараз міліцыя вядзе пошук іншых удзельнікаў акцыі  «Je suis Charlie», якая адбылася 11 студзеня ў Мінску ля французскай амбасады.

Як паведаміў былы рэдактар сатырычнай газеты «Навінкі» Паўлюк Канавальчык, яго затрымалі побач з кватэрай 21 студзеня. Супрацоўнікі міліцыі паказалі Паўлюку раздрукоўку старонкі мерапрыемства ў Facebook з фотаздымкамі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці «Je suis Charlie» у Мінску і склалі адміністрацыйны пратакол. «Міліцыянты адсочваюць актыўнасць у сацыяльных сетках. Яны былі ў курсе, колькі чалавек выказалі намер паўдзельнічаць у акцыі ў Facebook. Уся гэтая інфармацыя была сабрана ў якасці фактуры для доказу таго, што 11 студзеня ля амбасады Францыі адбыўся несанкцыянаваны пікет», —  распавёў Паўлюк Канавальчык.

  Натуральна, мы чакалі пэўнай рэакцыі на выказванне грамадскай пазіцыі. У Беларусі гэта не ёсць сюрпрызам. Але была пэўнасць у тым, што у фармаце міжнароднай акцыі «Je suis Charlie», якая адбывалася акурат у гэты ж дзень, нашы дзеянні не выклікаюць незадаволенасць уладаў. Нашы плакаты былі цалкам у рамках агульнаміжнароднай акцыі салідарнасці з французскім выданнем. Ніякай самадзейнасці не было: мы ніякім чынам не інтэрпрэтавалі міжнародную акцыю і не патрабавалі, напрыклад, свабоду слова ў Беларусі. Нельга нас у гэтым абвінаваціць. Тым больш, папярэдне ля амбасады ўжо былі і кветкі, і плакаты з надпісам «Je suis Charlie», якія ўскладалі як сябры БАЖ, так і афіцыйнага Саюза журналістаў. Дзіўна, што наша прыватная акцыя падтрымкі выклікала неспакойную рэакцыю з боку ўладаў. Мы чакалі магчымай рэакцыі на месцы менавіта ў дзень акцыі, а не праз 10 дзён па слядах фактычна сацыяльных сетак, а не факту падзеі 11 студзеня.

Былога рэдактара «Навінак» уразіла міжнародная акцыя салідарнасці «Je suis Charlie» і стала пераканаўчым аргументам, каб выйсці і выказаць сваё стаўленне да трагедыі ў Францыі. Паўлюк Канавальчык не лічыць акцыю 11 студзеня ля французскай амбасады несанкцыянаваным пікетам. «Я выказаў прыватную пазіцыю. У свой час, калі я быў рэдактарам сатырычнай газеты «Навінкі», мы кантактавалі з рэдакцыяй «Charlie Hebdo» з прапановамі супрацы. Але нашу газету неўзабавае зачынілі, таму супрацоўніцтва не працягнулася. Гэтыя людзі былі для нас завочна знаёмыя і былі нашымі калегамі: бо яны не проста журналісты, а журналісты сатырычнага выдання. Я не мог не выказаць асабісты пункт гледжання на трагедыю ў Францыі».

Паўлюк Канавальчык упэўнены, вельмі важна выказваць салідарнасць з журналістамі, бо «журналісты – гэта група рызыкі, як высветлілася, не толькі у нашым постасавецкім грамадстве, але і ў еўрапейскім. Быць журналістам значыць займаць пэўную прынцыповую пазіцыю, якая можа не падабацца ўладам ці палітычным апанентам».

Калі баяцца штрафаў ды сутак і не выказваць салідарнасць, — перакананы былы рэдактар «Навінак», — то нічога не зменіцца. «Трэба рабіць папраўкі на беларускія рэаліі, сітуацыю варта змяняць у лепшы бок, каб салідарнасць паміж людзьмі была як унутры грамадства, так і ў міжнародным фармаце».

Я гатовы да любога прысуда. Але ўсё ж, разлічваю, што да вельмі жорсткай рэакцыі не дойдзе, бо гэта можа прывесці да міжнароднага рэзанансу. Разам з тым, 2015 год год выбараў і ўлады будуць рэагаваць на любыя несанкцыянаваныя дзеянні. Варта ўсім нам рыхтавацца да таго, што прадстаўнікі ўлады будуць трымаць руку на пульсе і сачыць за любой грамадскай актыўнасцю сёлета. Пэўныя высновы неабходна зрабіць таксама і адносна таго, як паводзіць сябе ў сацыяльных сетках і будаваць грамадскае дзеянне ў іх.

Нагадаем, раніцай 7 студзеня ў часе ўзброенага нападу на рэдакцыю французскага сатырычнага часопіса Charlie Hebdo загінулі 12 чалавек.  Па ўсім свеце адбылася хваля салідарнасці з журналістамі выдання.

Оценить материал:
0
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос