Мінулым разам Mediakritika.by распавядала пра тое, як беларускія тэлеканалы ОНТ, «Беларусь 1» і «Белсат» асвятлялі тэму прэзідэнцкіх выбараў, пасля заканчэння галасавання. Гэтым разам прапаноўваем чытачам працягнуць вывучэнне справаздачы маніторцаў і засяродзіць сваю ўвагу на прафесійных стандартах журналістыкі ў тэматычных матэрыялах аб выбарах.
Агульную тэндэнцыю асвятлення выбараў, перафразаваўшы афіцыйны дыскурс, можна назваць “інтэграцыяй імітацый”. З-за павышанай ідэалагізаванасці рыторыкі практычна ў кожнай катэгорыі стандартаў журналістыкі, якую аналізуюць маніторцы, пры захаванні фармальных адпаведнасцяў стандартам сутнастна мела месца інфармацыйная пустэча.
Стандарты паўнаты падачы і даставернасці інфармацыі на гэтым тыдні ізноў апынуліся ў топе парушэнняў.
Праблемы з адпаведнасцю першаму стандарту – даставернасці інфармацыі – назіраліся ў 86% матэрыялаў тэлеканала “Беларусь 1”, 69% – сюжэтаў “Белсата”, 61% – ОНТ.
Неперсаніфікаваныя крыніцы застаюцца асноўнай праблемай для ўсіх трох тэлеканалаў. “Эксперты”, “наблюдатели”, “Захад”( і - адметнасць паслявыбарнага тыдня – народы ці краіны) – на гэтыя абстрактныя катэгорыі ёсьць спасылкі ў шэрагу эфірных сюжэтаў (гэта, калі аўтары ўвогуле палічылі патрэбным на кагосці спаслацца).
Характэрныя прыклады:
“Выбор сделан. Интриги больше нет. Самый спокойный в новейшей истории Беларуси избирательный марафон завершился без эксцессов и общественного размежевания. От этапа сбора подписей и агитации до момента, когда последний бюллетень под пристальным взглядом наблюдателей был подсчитан, обработан и лег в общий итог, Беларусь показала всему миру новую политическую культуру и ответственность при выборе будущего. Аналитики еще будут анализировать, а политики обсуждать. Но восточноевропейский негативный тренд, когда выборы разделяют, уже остановлен – и именно в Беларуси. Хозяйка минского миротворческого процесса показала, как сплотить страну в момент опасных внешних вызовов, как остаться донором стабильности, включая политическую, и как концентрировать волю народа на эволюционную прагматичную модернизацию" (“Беларусь 1”, 18.10.2015).
“Позитивно оценивают итоги президентских выборов и в Германии. Здесь хорошо помнят, что именно Минск стал основной переговорной площадкой по урегулированию украинского конфликта, и что именно благодаря взвешенной и нейтральной позиции Александра Лукашенко конфликтующие стороны не только сели за стол переговоров, но и достигли ощутимого прогресса. Немцы, как и белорусы, всегда активно выражали свою гражданскую позицию. На последних парламентских выборах в Германии явка составила почти 72%. И то, что в Беларуси на участки пришли почти 87% избирателей, здесь никого не удивляет” (ОНТ, 12.10.2015);
"Эканамічны шок адбыўся яшчэ перад выбарамі, таму далей будзе толькі лепш. З такімі абяцаннямі выступаюць улады Беларусі. Але сярод насельніцтва шырацца чуткі, што найгоршыя праявы крызісу ўлады ўсё ж прыхавалі на паслявыбарчы перыяд" (“Белсат”, 12.10.2015).
Хібы з адпаведнасцю стандарту паўнаты інфармацыі ўласцівыя 82% сюжэтаў тэлеканала “Беларусь 1”, на ОНТ іх зафіксавана 78%, на “Белсаце” – 54%.
На перадвыбарным тыдні тэматычныя матэрыялы на дзяржаўных тэлеканалах дэманстравалі імітацыю інфармавання: ў эфір ішлі фармальна інфарматыўныя, але змястоўна пустыя матэрыялы з нейтальным лексічным модусам.
Па сутнасці, на працягу тыдня у эфіры была адзіная навіна: Лукашэнка перамог, бо не мог не перамагчы. У звязку з гэтым асноўным напаўненнем сюжэтаў былі вербальныя канструкты (меркаванні, віншаванні, каментары і г.д.), якія не тлумачылі падзею аналітычна, а пераконвалі гледачоў у яе “правільнасці”. Іншымі словамі, дыскурс дзяржаўных тэлеканалаў быў скіраваны на адбудову сімвалічнай аўры “перамогі” пры дапамозе агрэсіўнай прапагандысцкай рыторыкі.
Асобнае месца ў структуры легімітызацыі перамогі займаюць віншаванні “из самых разных уголков планеты”. На “Беларусь 1” 8 з 22 выбарчых сюжэтаў – паведамленні, асноўнай інфармацыяй якіх было ўласна віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з чарговым пераабраннем. Іх колькасць і інтэнсіўнасць (фактычна інфармацыя прысутнічала ў эфіры ўвесь тыдзень: апошнія сюжэты былі агучаныя 16.10.2015 – пры тым, што на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы адпаведныя звесткі скончыліся яшчэ 13.10.2015) стваралі эфект працяглага “рэха перамогі” - рэзананснага прызнання і палітычнай значнасці пераабранага персанажа.
На “Белсаце” сітуацыя ў звязку з адпаведнасцю стандарту паўнаты інфармацыі сітуацыя больш адэкватная кантэксту навінавай праграмы: тэлеканал намагаецца працаваць не з рыторыкай, а з падзеямі, фактамі, афіцыйнымі заявамі. Але падлажвае іх да агульнай ідэялягічнай матрыцы “сфарбыкаванай перамогі”.
Частка сюжэтаў пабудаваная па прынцыпе “два ў адным” (калі асвятляецца адразу некалькі тэмаў – напрыклад, міксуецца меркаванне адмысловага спавяшчальніка ААН і сведчанні незалежных назіральнікаў з рэгіёнаў Беларусі), матэрыялам бракуе ўцямных адказаў на адно ці некалькі падставовых пытанняў інфармацыйнага паведамлення (“Што? Дзе? Калі? Як адбылося?”), не стае прапісанага бэкграўнду падзеяў.
Парушэнні стандарта баланса думак зафіксаваныя ў 75% матэрыялаў тэлеканала “Белсат”, 72% – “Беларусь 1”, 50% – ОНТ.
З аднаго боку, матэрыялы з бракам адпаведнасці гэтаму стандарту, што выйшлі ў эфір тэлеканалаў “Беларусь 1” і ОНТ, дэманструюць адсутнасць баланса як такога.
Напрыклад, за ўвесь тыдзень на тэлеканале “Беларусь 1” пазіцыя назіральнікаў ад АБСЭ з’яўлялася ў пераказе журналіста пад адпаведны відэашэраг (“Беларусь 1”, 18.10.2015) або як рэакцыя Лідзіі Ярмошынай (“Беларусь 1”, 13.10.2015). У той самы час іншыя місіі (ад СНГ, ШОС, з Кітая і інш.) дзеля артыкуляцыі сваёй пазіцыі атрымалі (у выпадку назіральнікаў ад СНД і асобаў, падпісаных як “международный наблюдатель” - неаднаразовыя) сінхроны.
Рэпрэзентацыя пазіцыі выбарцаў была досыць спецыфічнай: тэлеканал “Беларусь 1” зрабіў падборку з інстаграмаў маладзёнаў, што галасавалі першы раз (“Беларусь 1”, 12.10.2015), ОНТ – як частку агульна-выбарнага сюжэта ў “Контурах” пра тое, як сям’я пенсіянераў едзе на роварах галасаваць (ОНТ, 18.10.2015).
На фоне агрэсіўнай прамоцыі Лукашэнкі-пераможцы (на “Беларусь 1” пры гэтым у наўпроставых тэматычных выбарных матэрыялаў нават не атрымаў слова) тры экс-кандыдаты – Таццяна Караткевіч, Сяргей Гайдукевіч і Мікалай Улаховіч – атрымалі па два (па колькасці, але па змесце адзін – на “Беларусь 1”, 12 і 18.10.2015) і аднаму (ОНТ, 12.10.2015) сінхрону. Таксама яны апынулісяі элементам “карцінкі” (без вербалізацыі) і фрагментамі агульнага выбарчага аўдыё-візуальнага паззлу, што збіралі журналісты, самастойна прамаўлячы пра інтэнцыі былых кандыдатаў.
З іншага боку, дзяржаўныя медыі намагаліся стварыць ілюзію баланса праз улучэнне ў кантэкст паслявыбарнай рэфлексіі розных персанажаў – ад прадстаўніка кітайскага МЗС да ганаровага консула Беларусі ў Славакіі. Пры гэтым падставовы для паслявыбарчага эфіру эфект глабальнага пазітыву дасягаўся за кошт спалучэння геаграфічнай разнастайнасьці апытаных з аднастайна спрыяльным зместам іх выказванняў.
Варта таксама заўважыць, што ў меркаваннях, агучаных не па-беларуску ці руску, пераклад пачынаўся сінхронна з прамовай – ні пачатку, ні канца цытаты пачуць на мове арыгіналу ў пераважнай большасці выпадкаў не было магчымасці . Што стварала тэхнічныя падставы для маніпулявання сэнсам прамоўленнага.
Размеркаванне сінхронаў, што мелі ў эфіры дзеючыя асобы выбарнага працэсу, зафіксаваныя ў адмысловай табліцы.
Табліца эфірнага часу, адведзенага наўпроставым прамовам суб'ектаў выбарнага працэсу, у матэрыялах, наўпрост датычных тэмы выбараў
| Матэрыялы | “Беларусь 1” | ОНТ | “Белсат” | Заўвагі | |
| 1 | Агульная працягласць матэрыялаў вечаровага эфіру на тэлеканалах | 4 г. 43 хв. 10 с. | 3 г. 39 хв. 42 с. | 1г. 52 хв. 42 с. | |
| 2 | Матэрыялы, наўпрост датычныя тэмы выбараў | 1 г. 16 хв. 13 с. - 27% | 52 хв. 23 с. - 24% | 33 хв. 15 с. - 30% | Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах |
| Згадкі (падсюжэты) па тэме ў матэрыялах, наўпрост не прысвечаных выбарам | 10 хв. 52 с. - 4% | 07 хв. 20 с. - 3% | 1 хв. 17 с. - 1% | Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах; згадка залічваецца як 5 с. эфірнага часу. | |
| Агульны час, прысвечаны тэме выбараў ў наўпроставых і матэрыялах са згадкамі (падсюжэтамі) | 1 г. 27 хв. 05 с. - 31% | 59 хв. 43 с. - 27% | 34 хв. 32 с. - 31% | Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах; згадка залічваецца як 5 с. эфірнага часу. | |
| 3 | Іншыя матэрыялы | 3 г. 16 хв. 05 с. - 69% | 2 г. 39 хв. 59 с. - 73% | 1 г. 23 хв. 10 с. - 69% | Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах |
Парушэнні стандарту аддзялення фактаў ад думак зафіксаваныя ў 75% матэрыялаў тэлеканала “Белсат”, на “Беларусь 1” матэрыялаў з такога кшталту хібамі – 61%, на ОНТ – 57%.
Тэматычныя матэрыялы на дзяржаўных тэлеканалах можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: інфармацыйныя паведамленні (афіцыйная хроніка, паведамленні з ЦВК) і рэпартажы з інтэпрэтацыяй падзеяў.
Першая група прадказальна мае нейтральную лексіку, другая – наадварот, зробленая ў падкрэслена прапагандысцкім фармаце. Апошняе ўніверсалізуе дыскурс, пераўтвараючы адзін з магчымых пунктаў гледжання на падзею ў бясспрэчную “ісціну”. У межах такога кшталту выказванняў знікае патрэба ў доказах, а таксама нівелюецца неабходнасць у дакладным маркіраванні мяжы паміж суб’ектыўным меркаваннем і фактамі рэчаснасці.
Колькі цытатаў:
"Выборы показали: в Беларуси сформирован новый уровень политической культуры и четкая гражданская позиция общества. В американской политологии для этого есть особый термин - "молчаливое большинство". Это фундамент нации. Он не приемлет революций и шараханий, а своей спокойной и уверенной волей гарантирует государству эволюцию и плавное развитие" (“Беларусь 1”, 12.10.2015);
"Главным итогом беларуского выбора 2015 можно назвать убежденность. Два десятилетия - достаточный для беларусов срок, чтобы выбрать, построить и научится защищать свой вариант истории, настоящего и будущего" (“Беларусь 1”, 18.10.2015);
“Судьбоносный опрос белорусов завершен. Ставки сделаны. Большинство граждан поставило на сильное и ответственное государство, мирное и эволюционное развитие. Даже те, кто отдавал свой голос "против" всех кандидатов походом на избирательный участок демонстрировали заинтересованность в судьбе страны. Более шести миллионов голосов были отданы за Республику Беларусь” (ОНТ, 17.10.2015);
“Вообще-то история с приостановкой действия санкций предельно проста. Президент Беларуси, будучи совершенно уверенным в том, что это не дестабилизирует ситуацию, распорядился выпустить тех, кого в Европе считают политическими заключёнными, и предоставить полную свободу действий наблюдателям на выборах. А Европа просто не могла на это не отреагировать. Вот, собственно, и все. Но нужно понимать, что временная отмена санкций – это не то, в чём нуждаются наши отношения. Белорусский МИД уже заявил о том, что в Минске надеются на полную отмену санкций со стороны Европы” (ОНТ, 18.10.2015).
У сваю чаргу “Белсат” таксама транслюе не інфармацыю, а пазіцыю. Журналісты адначасова івыдаюць на экспертаў, намагаюцца вербалізаваць пункт погляду на праблему сваёй уяўнай мэтавай аўдыторыі ды выказваюць уласныя здагадкі.
“Зменаў не адбылося. Дзейны кіраўнік Беларусі атрымаў чарговую элегантную перамогу з чарговым элегантным рэкордам" (“Белсат”, 12.10.2015);
"Ці прыпыняць санкцыі супраць Беларусі? Адказ на гэтае пытанне быў амаль такі ж відавочны, як і вынік выбарчай кампаніі" (“Белсат”, 12.10.2015);
"Пры гэтым у краінах ЕЗ адзначаюць, што сёння стасункі з Беларуссю пацяплелі. Але грунтуюцца галоўным чынам на эканоміцы. Вось толькі дыялог павінен будавацца на аснове дэмакратычных каштоўнасцяў ды правоў чалавека" (“Белсат”, 13.10.2015).
Асобны момант: шыльды да сюжэтаў, якімі тэлеканал фактычна задае ракурс успрыняцця інфармацыі: “Паслявыбарчае пахмелле” – пра перспектыву пагаршэння эканамічнай сітуацыі пасля выбараў; “Белсат”, 12.10.2015); “Несумленныя выбары” – назіральнікі апавядаюць пра фальсіфікацыі на ўчастках (“Белсат”, 14.10.2015); “Без сюрпрызаў” – пра афіцыйнае абвяшчэнне ЦВК вынікаў выбараў (“Белсат”, 16.10.2015) і г.д.
Стандарт дакладнасці інфармацыі парушаўся у 58% ад сюжэтаў, што выйшлі ў вечаровы эфір тэлеканала “Белсат”, 44% на тэлеканале “Беларусь 1” і 29% на ОНТ.
Прапагандыскі дыскурс, з дапамогай якога замацоўвалася правільнасць вынікаў у публічнай медыйнай прасторы дзяржаўных тэлеканалаў, стаўся прычынай недакладнасцяў, выкліканых рытарычнымі злоўжываннямі накшталт гіпербалізацыі, абагульненняў, адвольных цверджанняў, лагічных хібаў, падменай факту меркаваннем, лексічнай экспрэсіяй і г.д.
"Победа Александра Лукашенко, при огромной явке и с подавляющим преимуществом - это победа открытой, социальной и справедливой модели развития. Без олигархата и экономических шоков, без политической клоунады и неолиберальной экспансии. Главный проигравший - даже не альтернативные кандидаты, а деструктивные уличные хулиганы, балаган с двадцатилетней историей поражений, который-то и политикой назвать нельзя" (“Беларусь 1”, 12.10.2015);
“По сравнению с предыдущей президентской кампанией, риторика европейских наблюдателей, политиков и экспертов существенно изменилась. Как изменилась и тональность материалов о Беларуси в зарубежной прессе. Произошло это ещё в прошлом году после проведения чемпионата мира по хоккею и особенно – после минских переговоров по Украине. Выборы Президента освещали более 900 представителей масс-медиа из 30 стран мира. Одна особенность: в газетных статьях и телевизионных репортажах стало больше уважения к нашей стране и к выбору белорусов” (ОНТ, 18.10.2015);
"Зрэшты, выдаленне з выбарчых пляцовак незалежных назіральнікаў стала нормаю падчас сёлетніх выбараў" (“Белсат”, 12.10.2015).
Акрамя вербальных недакладнасцяў мелі месца і фактычныя. Напрыклад, “Беларусь 1” заявіла пра прызнанне выбараў Захадам:
"Важный аспект кампании: наши западные партнеры, чтобы сохранить лицо поворчали о чистоте процедур и - цитата - "слишком уж высокой“ поддержке лидера, но признали итоги выборов. О чем свидетельствует и два мгновенных экономических предложения от Австрии и Германии расширить инвестиции, кооперацию и торговлю и приостановить санкции. Пока на 4 месяца" (“Беларусь 1”, 18.10.2015).
Зводная табліца парушэнняў стандартаў у выпусках навінаў на тэлеканалах «Беларусь 1», ОНТ і «Белсат»
| Парушэнні стандартаў | “Беларусь 1” | ОНТ | “Белсат” | Заўвагі | |
| 1 | Матэрыялы на тэму выбараў з прыкметамі замоўленасці альбо цэнзуры (колькасць) | 20 (з 22) - 91% | 16 (з 18) - 89% | 8 (з 13) - 69% | Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных тэмы выбараў |
| Матэрыялы на тэму выбараў з прыкметамі замоўленасці альбо цэнзуры (час) | 1 г. 15 хв. 10 с. (з 1 г. 16 хв. 13 с.) - 99% | 50 хв. 13 с. (з 52 хв. 23 с.) - 96% | 29 хв. 21 с. (з 33 хв. 15 с.) - 88% | Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных тэмы выбараў | |
| 1.1. Матэрыялы з прыкметамі палітычнай замоўленасці (альбо цэнзуры) | 20 | 16 | 8 | Вылічваецца з матэрыялаў на тэму выбараў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры | |
| 1.2. Матэрыялы з прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці ці рэкламы | 2 | 0 | 0 | Вылічваецца з матэрыялаў на тэму выбараў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры | |
| 1.3. Замоўныя матэрыялы на тэмы замежжа | 7 | 8 | 3 | Вылічваецца з матэрыялаў на тэму выбараў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры | |
| 4 | Матэрыялы на тэму выбараў з парушэннямі стандарту балансу думак | 10 (з 22) - 45% | 11 (з 18) - 61% | 9 (з 13) - 69% | Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных тэмы выбараў |
| 5 | Матэрыялы на тэму выбараў з парушэннямі стандарту паўнаты інфармацыі | 18 (з 22) - 82% | 14 (з 18) - 78% | 7 (з 13) - 54% | Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных тэмы выбараў |
| 6 | Матэрыялы на тэму выбараў з парушэннямі стандарту аддзялення фактаў ад думак | 11 (з 22) - 50% | 11 (з 18) - 61% | 9 (з 13) - 69% | Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных тэмы выбараў |
| 7 | Матэрыялы на тэму выбараў з парушэннямі стандарту даставернасці інфармацыі | 19 (з 22) - 86% | 11 (з 18) - 61% | 9 (з 13) - 69% | Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных тэмы выбараў |
| 8 | Матэрыялы на тэму выбараў з парушэннямі стандарту дакладнасці падачы інфармацыі | 8 (з 22) - 36% | 8 (з 18) - 44% | 5 (з 13) - 38% | Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных тэмы выбараў |
| 9 | Матэрыялы на тэму выбараў з парушэннямі стандарту аператыўнасці інфармацыі | 3 (з 22) -14% | 2 (з 18) - 11% | 6 (з 13) - 46% | Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных тэмы выбараў |
Поўны тэкст маніторынгу тут
Усе табліцы з дадзенымі тут

