Вы здесь

Маніторынг: У Багдадзе ўсё стабільна

Маніторцы Mediakritika.by падвялі высновы чарговага маніторынгу вечаровых навінаў на тэлеканалах ОНТ, “Беларусь 1” і “Белсат”.  На ўсіх трох па-райнейшаму ёсць прыкменты цэнзуры, а таксама парушэнні прафесійных стандартаў балансу думак, паўнаты, аддзялення фактаў ад думак, даставернасці, дакладнасці і аператыўнасці.

Чарговы маніторынг вечаровых навінаў закрануў вечаровыя выпускі на тыдні з 23 па 27 лістапада 2015 года.

Цягам маніторынгу на ўсіх трох тэлеканалах былі зафіксаваныя матэрыялы з прыкметамі замоўленасці (або цэнзуры). Пры гэтым на дзяржаўных тэлеканалах сюжэты з прыкметамі палітычнай замоўленасці маюць адмысловыя рысы. Умоўна гэта можна пазначыць як імітацыю інфармацыйнага абслугоўвання аўдыторыі. «Стабільнасць» ёсць адсутнасцю прынцыповых зменаў і якіх-кольвек сур'ёзных трансфармацыяў ва ўсіх сферах жыцця – ад структуры ўлады да штодзённых клопатаў. Адпаведна навіны з прэзэнтацыі падзеяў ператвараюцца ў простае пазначэнне нязменнай сітуацыі.

Так званая афіцыйная хроніка займала на дзяржаўных каналах значны аб'ём інфармацыйнай праграмы. На «Беларусь 1» ён прадказальна большы ў параўнанні з ОНТ, які імкнецца гуляць у тэлевізію ў агульнапрынятым сэнсе гэтага слова.

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся, Уладзімір Макей паразмаўляў, генеральны пракурор адкрыў і заявіў, навукоўцы абмяркоўваюць...

«Паркетныя» матэрыялы пра бясконцыя сустрэчы, перамовы ды візіты на прадпрыемствы фактычна працуюць у фармаце home video улады. Яны дэманструюць прысутнасць кіраўніцтва ў пэўных сітуацыях, аднак, па сутнасці, не даюць разумення сэнсу і зместу падзеі (нават калі тыя рэальна ёсць). Што з гэтага вынікае, чаму гэта істотна, як гэта паўплывае на жыццё грамадзян застаецца невызначаным і непразрыстым. Іншымі словамі, дзяржаўныя каналы не праблематызуюць і не тлумачаць рухі дзяржаўных служачых ці іншых персанажаў з сюжэтаў, а рэтранслююць іх актыўнасць праз псеўдарэпартаж, такі афіцыйны аналаг свецкай хронікі – рухаў без відавочных вынікаў ды мэты.

«Это не только одно из событий в графике белорусского Президента, но уже добрая традиция. На несколько дней российские губернаторы оставляют рабочие кабинеты, преодолевают расстояния в тысячи километров, чтобы встретиться лично с Главой белорусского государства. Для некоторых визиты повторные, беседа начинается не за столом переговоров, а, что называется, прямо с порога. Впрочем, особое отношение Александра Лукашенко к укреплению межрегионального сотрудничества известно хорошо. Как правило, интеграция - не иначе подушка безопасности национальных экономик - приносит бонус во внешней торговле. И вот как раз один из таких примеров» («Беларусь 1», 23.11.2015).

«Поставщик малька – Горецкий рыбоводческий комплекс – тоже может внести свой вклад в снижение себестоимости форели. Но при условии наращивания производственных мощностей. А для этого должно появиться больше заказчиков. Реализация государственной программы по развитию рыбохозяйственной деятельности в стране продолжится. В том числе будут построены новые комплексы по выращиванию лососёвых, сомовых и осетровых видов рыб» (ОНТ, 26.11.2014).

У сваю чаргу «Белсат» дэманстраваў іншае вымярэнне замоўленасці, якое ўмоўна можна акрэсліць псеўдааналітыкай. У навінавыя сюжэты ідзе актыўная інтэграцыя дадатковых зместаў: вакол інфармацыйнай нагоды будуецца сетка спасылак і асацыяцыяў, да простага паведамлення пра падзею далучаюцца звесткі пра іншыя падзеі ды абставіны, якія, на думку стваральнікаў сюжэту, здольныя патлумачыць яе сэнс.

Такім чынам, у межах навінавага сюжэту ствараецца поле ягонай інтэрпрэтацыі: адмысловая «аранжыроўка» пачынае тлумачыць не тое, што адбываецца, а як гэта разумець. Адбываецца падмена фармату інфармацыйнай працы: замест навінаў атрымліваецца квазі-аналітычнае паведамленне. Сам жа змест канкрэтнага паведамленьня размываецца плыняй пад-сюжэтаў. Так, напрыклад, інфармацыя пра адмену сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна сталася нагодай задацца пытаннем быць ці не быць расійскай авіябазе ў Беларусі («Белсат», 25.11.2015).

Час ад часу ў эфіры ўсіх трох тэлеканалаз з'яўляюцца так званыя праблемныя матэрыялы, дзе апавядаецца пра сітуацыі, што склаліся не сёння і вырашацца невядома калі. Тым самым ствараецца эфэкт «навінаў без навінаў». Падобнае канструяванне навінаў фактычна распавядае пра падзеі, што падзеямі не з'яўляюцца – і адпаведна «забівае» рэальныя падзеі праз іх ігнараванне альбо трансфармацыю ў сюжэты, пазбаўленыя неабходнай інфарматыўнасці.

На аналізаваным тыдні такога кшталту сюжэтамі злоўжываў «Белсат». Амаль кожны дзень у эфіры з'яўляўся праблемны матэрыял сацыяльнай скіраванасці без пэўных часавых прывязак, асноўны мэсідж якога быў «улада не працуе»: сацыялізацыя выхаванцаў інтэрнатаў (23.11.2015), даўгабуд у Мёрах (25.11.2015), праблемная гаспадарка ў Чавускім раёне (26.11.2015), у Берасці адключаюць гарадское асвятленне , а ў Гомелі скарачаюць з працы інвалідаў (абодва сюжэты - 27.11.2015).

Частка непалітычных матэрыялаў прагучала як рэклама або карпаратыўная замова  (або наўпрост ёй і ёсць): пашырэнне геаграфіі дастаўкі «Еўраопта» (“Беларусь 1”, 25.11.2015), дасягенні брэнда «Бабушкіна крынка» (ОНТ, 23.11.2015), інфармацыя пра конкурс «Выбар года» з асобнай прэзентацыяй аднага з ягоных пераможцаў – курсаў моваў «Лідэр» (ОНТ, 27.11.2015), беларускамоўныя заняткі для дзетак ад velcom («Белсат», 25.11.2015) і інш.

Таксама традыцыйна ў тыдзень маніторынгу для ўсіх трох каналаў былі характэрныя парушэнні прафесійных стандартаў балансу думак, паўнаты, аддзялення фактаў ад думак, даставернасці, дакладнасці і аператыўнасці.

Стандарт даставернасці інфармацыі найбольш парушаўся тэлеканалам ОНТ у 83% ад усіх матэрыялаў, якія выйшлі ў эфір вечаровых навінаў мелі хібы такога кшталту. Колькасць матэрыялаў з аналагічнымі парушэннямі на канале «Беларусь 1» склала 73%, на “Белсаце” – 71%.

Як у выпадку дзяржаўных, так і ў выпадку недзяржаўнага тэлеканалаў, у сюжэтах з парушэннем гэтага стандарта галоўная праблема - адсутнасць пазначэння канкрэтных крыніцаў інфармацыі – падзеі адбываюцца, каментуюць і тлумачаць іх неперсаніфікаваныя антрапаморфныя катэгорыі асобаў.

На «Беларусь 1» у эфіры 23 лістапада назіралася сітуацыя, калі гледачы часткова не мелі ўяўлення, хто прамаўляе і якія адносіны ён/яна мае да тэмы, бо асобы, якія каментавалі падзеі не былі падпісаныя. Гэтая акалічнасць паўплывала як на даставернасць інфармацыі, так і на ўяўленне пра баланс думак з той ці іншай нагоды.

Найбольш матэрыялаў з парушэннямі стандарта балансу думак выявілася у вечаровым эфіры тэлеканала ОНТ – 68%. На тэлеканале «Белсат» такіх сюжэтаў зафіксавана 67%, на «Беларусь 1» - 63%.

Парушэнні стандарту аддзялення фактаў ад думак назіраліся ў 71% матэрыялаў тэлеканала «Белсат», са згаданым парушэннем у эфір ОНТ выйшлі 50% матэрыялаў, на “Беларусь 1” - 46% .

Адметнай рысай эфіра «Белсата» з’яўляецца празмерная суб’ектыўнасць. Журналісты і вядоўцы то гуляюць у экспертаў (пры тым, што з усіх тэлеканалаў, на «Белсаце» намінальна іх прысутнасць – найбольшая, прынамсі, з пункту гледжання колькасці), то рэтранслююць тэзісы калектыўнага розуму неабыякавай меншасці (а можа, уласныя меркаванні), пераўтвараючы інфармацыйныйную праграму ў пляцоўку для публіцыстычнага выказвання:

«Гэтым разам Баку наўрад ці здолее дапамагчы Мінску ўліваннем – гаспадарка Азербайджану цяпер не ў найлепшым стане ў сувязі з абвалам коштаў на нафту. А яе Аліеў калісці абяцаў пастаўляць у Беларусь у часы цяжкіх дачыненняў з Расіяй. Лукашэнку, відавочна, такі хаўруснік патрэбны – у піку Маскве» («Белсат», 27.11.2015);

«І ў той час, як, можна сказаць, крызіс ахапіў усю Беларусь, цемра агарнула Берасцейшчыну.» («Белсат», 27.11.2015).

На дзяржаўных тэлеканалах дыскурс мае больш універсальны модус: тут праз журналіста прамаўляе не «наша маленькае гета» (ці асобны ягоны прадстаўнік/-ца), а ўся краіна (ці здаровы сэнс – у залежнасці ад тэмы сюжэта):

«Ставка на социальные сети понятна. Время не стоит на месте, основная площадка для общения давно перекочевала из парков и кафе на странички и микроблоги. К тому же большинство активных пользователей интернета - молодежь. Втяни их в свою веру, можно убить сразу двух зайцев. Во-первых, омолодить ряды, а во-вторых, удвоить их количество. Ведь, наверняка, зомбированный тинейджер пригласит в церковь минимум своих родителей, максимум - однокурсников или коллег» («Беларусь 1», 23.11.2015);

«Этот железный шкаф (на самом деле пульт управления роботизированным оборудованием) даже при большом желании сложно принять за место для хранения бытовых предметов. Однако логика тех, кто поставил туда метлу и швабру видима такова – раз уж по назначению оборудование не используется, так пусть побудет сейфом» («Беларусь 1», 25.11.2015);

«Переговоры в формате "би ту би" и без прессы – уже не просто мировой тренд. Для продвижения договоренностей, несмотря на блага 21 века - телефоны, мейлы, Интернет, по-прежнему в приоритете личные контакты. Тем более что восточные партнеры, в том числе в Азербайджане – проницательные и осторожные бизнесмены. Деловые отношения формируют в ходе взаимных визитов, бизнес-форумов и выставок» («Беларусь 1», 27.11.2015).

Стандарт паўнаты інфармацыі тэлеканал ОНТ парушыў у 62% матэрыялаў, «Беларусь 1» – у 52%, “Белсат” - у 49%.

У матэрыялах з хібамі такога кшталту маюць месца дзве асноўныя праблемы, што ўзаемададаюць адна адну. З аднаго боку, назіраецца перанасычанасць інфармацыяй (два-тры сюжэты ў адным) – як вынік - невычарпальнае інфармаванне, калі нельга адказаць на пытанне, што, дзе, калі і як адбылося? З іншага – тэлеканалы замест паўнавартаснага асвятлення тэмы часта абмяжоўваюцца або банальнай канстатацыяй нагоды (сюжэт «Белсата» пра хатні гвалт, 25.11.2015), , або дэвальвуюць сутнасць навіны, падмяняючы інфармацыйную працу апісаннем падзеі («паркетныя» матэрыялы дзяржаўных тэлеканалаў, калі галоўным робіцца не тое, што сказана ці зроблена, а уласна сам факт прамовы ці дзеяння). Пазбаўляючы свае тэксты альтэрнатыўных меркаванняў і ўцямных тлумачэнняў, тэлеканалы ствараюць ілюзію татальнай і вычарпальнай інфармаванасці ў сітуацыі яе імітацыі.

Парушэнні стандарту дакладнасці інфармацыі назіраліся ў 49% матэрыялаў тэлеканала «Белсат». Тэлеканал ОНТ выпусціў у эфір 35% сюжэтаў са згаданай хібай, «Беларусь 1» - 30%.

Акрамя рытарычных прыёмаў, якімі на ўсіх трох тэлеканалах злоўжываюць вядоўцы і аўтары,  дэфармуючы дакладнасць інфармацыі, на тыдні маніторынгу былі зафіксаваныя і наўпроставыя скажэнні.

На дзяржаўных тэлеканалах спецыфічна асвятлялі затрыманне на чыгуначным вакзале Мінска беларуса, які падазраецца ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на Данбасе. Тэма была ў эфіры  ОНТ двойчы: факт і на наступны дзень падрабязнасці (сюжэты выйшлі ў эфір 26 і 27.11.2015). На «Беларусь 1» - аднойчы (27.11.2015).

На абодвух дзяржканалах затрыманага - апроч нейтральных «мужчина» ці «28-летний уроженец Новополоцка» («Беларусь 1», 27.11.2015) – упэўнена называлі «беларус — участник боевых действий в Украине», «боевик» («Беларусь 1», 27.11.2015), «злоумышленник», «участник боевых действий на Донбассе» (пры чым у кантэксце «Громкое заявление сделал глава Следственного комитета – участник боевых действий на Донбассе задержан») (ОНТ, 26.11.2015).

Разам з тым у гэтым самым матэрыяле «Беларусь 1» з'яўляецца каментар прадстаўніка Следчага камітэта, які карыстае фармулёўку «он, возможно, причастен» и надалей вядоўца паведамляе: «В ведомстве подчеркнули, что пока говорить о наемничестве рано» (абедзве цытаты - «Беларусь 1», 27.11.2015).

У матэрыяле ОНТ, што выйшаў у эфір 26.12.2015 не было дапушчэнняў пра імавернасць віны затрыманага (адсутнасьць ўдакладнення, па якім артыкуле ўзбуджаная крымінальная справа,  каментар прадстаўніка Следчага камітэта «Можно предположить, что от него можно было ждать чего угодно», кантэкстная інфармацыя пра папярэджанні КДБ аб крымінальнай адказнасці беларусаў, што ваююць у іншых дзяржавах). На наступны дзень тэлеканал працягнуў прэзентаваць затрыманага як «участника боевых действий на Добассе со взрывчаткой». У гэтым жа матэрыяле прагучаў больш стрыманы непасрэдны каментар прадстаўніка Следчага камітэта («Предварительная информация свидетельствует о том, что он мог быть причастен к вооружённым формированиям») і тлумачэнні вядоўцы: «В прессе его уже назвали «белорусским наёмником». Следствие с выводами не спешит, а лишь говорит – есть основания подозревать задержанного в участии в боевых действиях в Украине». І надалей - ужо ад аўтара сюжэта: «Будут ли предъявлены подозреваемому новые обвинения? Следователи говорят, что задавать этот вопрос слишком рано. Но уже понятно, что в историю Следственного комитета это расследование войдет как первое подобного рода в отношении подозреваемого в участии в боевых действиях в Украине» (усе цытаты – ОНТ, 27.11.2015).

На тыдні маніторынгу на «Белсаце» таксама выйшла некалькі матэрыялаў, што дэманструюць парушэнні стандарта дакладнасці інфармацыі.

Адзін з іх - інфармацыя пра павышэнне ў Беларусі пенсійнага узроста да 65 гадоў.

Цалкам яна выглядае так:

«Пенсійны ўзрост у Беларусі падвысіцца да 65 гадоў. Адпаведны закон ужо падрыхтаваны. Пра гэта заявіў кіраўнік аналітычнага практа Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў падчас дыскусіі ў Беларускім Доме ў Варшаве. Абгрунтаваў аналітык з'яўленне такога праекту праблемамі бюджэту. У першую чаргу улады будуць шукаць грошы ў некрытычных для рэжыму сферах – сацыяльнай, жыллёва-камунальнай, адукацыі, медыцыне. Жанчыны ў Беларусі выходзяць на пенсію ў 55 год, а мужчыны ў 60. Зараз у краіне 27% насельніцтва пенсіянеры. Пра неабходнасць павышэння пенсійнага узросту неаднаразова выказваліся беларускія ўлады» («Белсат», 27.11.2015). Іншымі словамі, маем сітуацыю, калі як факт падаецца меркаванне адной асобы. Калі гэта меркаванне наогул было – гледачам яно было падазенае ў пераказе вядоўцы «Аб'ектыва», Андрэй Паротнікаў «ужывую» ў эфіры не з'яўляецца. Як, уласна, не з'яўляецца і релевантным спікерам для такога кшталту інфармацыі (прынамсі, з матэрыяла «Белсата» сувязь паміж чалавекам і падзеяй не артыкуляваная).

Яшчэ аднім прыкладам фактычнага канструявання «падзеі» можна лічыць адрэзак эфірнага часу для выказванняў Міколы Статкевіча (на фоне прыроды) і Станіслава Багданкевіча (на фоне карпаратыўнай расцяжкі АГП), які «Белсат» маркіраваў шыльдай «Паклічуць на плошчу?» і аздобіў далейшыя сінхроны каментаром: «Тым часам апазіцыйныя лідэры заяўляюць пра неабходнасць пераменаў у Беларусі шляхам пратэстаў. Станіслаў Багданкевіч адзначыў, што дэмакратыю і вольнасць меркаванняў у Беларусі трэба ўзнавіць, а Мікола Статкевіч заяўляе пра неабходнасць зменаў у выбарчым кодэксе» («Белсат», 25.11.2015).

Матэрыял пра справаздачу ПАРЕ па кастрычніцкім прэзідэнцкім выбарам у Беларусі прадэманстраваў, як «фірмовы» фельетонны стыль у падачы навінаў робіцца прычынай скажэння інфармацыі: «Здаецца, і кандыдаты былі, і дэбаты, але сапраўдных дэмакратычных выбараў прэзідэнта Беларусі не атрымалася. Пра гэта паведаміла сёння міссія назіральнікаў  парламентскай асамблеі рады Еўропы ў адмысловай справаздачы. Толькі з больш мяккаю фармулёўкай: «Беларусі трэба прайсці значны шлях выканання сваіх абавязкаў у правядзенні дэмакратычных выбараў» («Белсат», 27.11.2015).

На тыдні з 23 па 27 лістапада на тэлеканале «Белсат» 49% тэмаў і падзеяў былі асветленыя з парушэннем стандарта аператыўнай падачы інфармацыі. На “Беларусь 1” гэты паказчык склаў 30%, на ОНТ – 23%.

Асноўная праблема з сюжэтамі гэтай катэгорыі, характэрная для ўсіх трох тэлеканалаў: у іх або адсутнічае часавы маркер, або ёсць няўцямным.

З аднаго боку, маем справу быццам бы з актуальнымі сюжэтамі, дзе неартыкуляваны часу стравае ілюзію, што гэта «свежая» навіна і толькі дадатковы пошук дае магчымасць зразумець, калі насамрэч адбылася падзея ці была зробленая заява.

З другога – у эфіры з'яўляюцца матэрыялы без выразнай інфармацыйнай нагоды. З серыі «ёсць праблема», якая цягнецца не адзін дзень, месяц ці год. Цяжкасці сацыялізацыі былых выхаванцаў інтэрнатаў («Белсат», 23.11.2015), вярбоўка новых адэптаў сектаў праз інтэрнэт («Беларусь 1», 23.11.2015), радыёаматары са Шчучына выходзяць на сувязь с іншымі краінамі праз спадарожнік (ОНТ, 26.11.2015) і г.д.

Таксама на «Белсаце» перыядычна з'яўляюцца, так мовіць, «зборныя» сюжэты - мікс з сённяшніх і (паза)учорашніх навінаў без дакладнага часавага пазначэння. Апошнія час ад часу могуць паведамляцца гледачу праз прагаворванне «між іншым» у кантэксце агульнай тэмы.

Таксама на «Беларусь 1» і «Белсаце» ёсць тэматычныя блокі, у якіх хранічна трапляюцца «пратэрмінаваныя» матэрыялы – гэта “За рубежом” з “Экономикой дня” (міксы з бліц-сюжэтаў) і культурніцкая хроніка адпаведна.

 

Зводная табліца парушэнняў стандартаў у выпусках навінаў на тэлеканалах «Беларусь 1», ОНТ і «Белсат»

  Парушэнне стандартаў “Беларусь 1” ОНТ “Белсат” Заўвагі
1 Матэрыялы з прыкметамі замоўленасці альбо цэнзуры 36 (з 67) – 54% 40 (з 60) – 67% 26 (з 45) – 58% Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах
  1.1. Матэрыялы з прыкметамі палітычнай замоўленасці (альбо цэнзуры) 29 25 17 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.1.1. Негатыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую ўладу 0 0 14 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.1.2. Пазітыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую ўладу 29 25 0 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.1.3. Негатыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую апазіцыю 0 0 0 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.1.4. Пазітыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую апазіцыю 0 0 3 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.2. Матэрыялы з прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці ці рэкламы 4 3 1 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.4. Замоўныя матэрыялы на тэмы замежжа 1 4 7 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
2 Матэрыялы з парушэннямі стандарту балансу думак 42 (з 67) – 63% 41 (з 60) – 68% 30 (з 45) – 67% Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах
3 Матэрыялы з парушэннямі стандарту паўнаты інфармацыі 35 (з 67) – 52% 37 (з 60) – 62% 22 (з 45) – 49% Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах
4 Матэрыялы з парушэннямі стандарту аддзялення фактаў ад думак 31 (з 67) – 46% 30 (з 60) – 50% 32 (з 45) – 71% Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах
5 Матэрыялы з парушэннямі стандарту даставернасці інфармацыі 49 (з 67) – 73% 50 (з 60) – 83% 32 (з 45) – 71% Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах
6 Матэрыялы з парушэннямі стандарту дакладнасці падачы інфармацыі 20 (з 67) – 30% 21 (з 60) – 35% 22 (з 45) – 49% Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах
7 Матэрыялы з парушэннямі стандарту аператыўнасці інфармацыі 20 (з 67) – 30% 14 (з 60) – 23% 22 (з 45) – 49% Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах

 

Маніторынг закрануў 172 матэрыялы , якія выйшлі ў эфір выніковых вечаровых выпускаў навінаў з панядзелка па пятніцу на дзяржаўных тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ і недзяржаўным тэлеканале «Белсат».

Аб’екты маніторынгу - выніковыя выпускі навінаў на трох згаданых беларускіх тэлеканалах. Штомесяц метадам выпадковай выбаркі прызначаецца адзін тыдзень, цягам якога будзе праводзіцца маніторынг.

Прадстаўленыя вынікі тычацца вечаровых навінаў, што былі ў эфіры з 23 па 27 лістапада 2015 года ў праграмах “Панорама” (“Беларусь 1”), «Наши новости» (ОНТ) і “Аб’ектыў” (“Белсат”). За гэты час на тэлеканале “Беларусь 1” выйшла 67 матэрыялаў, на ОНТ – 60, на “Белсаце” – 45.

Поўны тэкст маніторынгу тут

Усе табліцы з дадзенымі тут

Метадалогія маніторынгу вечаровых навінаў

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос