Працягваем паказваць тры неапублікаваныя фотаздымкі вядомых беларускіх фатографаў. Герой сённяшняй публікацыі — фатограф-фрылансер Уладзь Грыдзін.
У прафесійнай фатаграфіі з 2008 года. Неаднаразовы прызёр конкурса Belarus Press Photo і інш. З апошніх дасягненняў — патрапіў у шорт-ліст конкурсу праектнай фатаграфіі ПРАФОТА.

Выпадковы кадр у Мінску. Ліпень 2015.
Праходзіў міма. Мэты аддаць здымак у СМІ не было. Можа дарма.

Лазня у вёсцы. Жнівень 2015.
Здымаў метыярыты. Як бачна, метыярытў тут няма, але прыгожа атрымалася. Здымак таксама проста зрабіў для сябе.

Карпаты, май 2015.
Здымаў для сябе, а не для СМІ.


