Вы здесь

Трэнінг у Арменіі для моладзі

БМГА “Новыя твары” шукае моладзь для ўдзелу ў міжнародным праекце “International Encounters: Demining the field, digging treasures”.

Трэнінг пройдзе 21-28 верасьня 2016 г. у Армэніі. Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя лідэры і лідэркі, зацікаўленыя ў разьвіцьці сваіх кампэтэнцыяў у арганізацыі, фасылітацыі і правядзеньні міжнародных моладзевых сустрэчаў.

У трэнінгавым курсе выкарыстоўваюцца сучасныя прылады і канцэпцыі, якія тычацца міжкультурнага дыялёгу і навучаньня, а таксама разуменьня спэцыфікі міжкультурнай камунікацыі і адрозьненьняў у сыстэмах паводзінаў, нормаў і каштоўнасьцяў.

Працоўная мова трэнінгу: ангельская.

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі на пражываньне і транспартныя выдаткі ў памеры да 275 эўра.

Унёсак за ўдзел складае 15 беларускіх рублёў для сябраў БМГА “Новыя твары” і 40 рублёў для тых, хто не зьяўляецца сябрам арганізацыі.

Каб узяць удзел у трэнінгу, неабходна запоўніць анкету.

Паводле рассылкі Асамблеі НДА

Быць актыўным файна

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос