Вы здесь

«Новы час» запрашае маладых журналістаў на майстар-клас

Для пачынаючых журналістаў былы рэпарцёр кампаніі БалаПАН, а зараз намеснік галоўнага рэдактара газеты “Новы час” Сяргей Пульша правядзе адмысловы майстар-клас.

Як пісаць пра ўсё хутка і змястоўна.

Асноўныя жанры і прыёмы аператыўнай журналістыкі.

Пра што варта ведаць і не варта забывацца пры напісанні навінаў, рэпартажаў і артыкулаў для сайта і газеты.

Падабенства і адрозненне навінаў для папяровай і інтэрнэт-версіі.

Крыніцы інфармацыі: як скарыстаць іх і не даць скарыстаць сябе.

Тэорыя і практыка працуючых журналістаў.

Майстар-клас адбудзецца ў пятніца, 24 лютага, з 15 да 17.00 ў рэдакцыя газеты “Новы час” па адрасе: Мінск, вул. Мележа 1, офіс 1234.

Колькасць месцаў абмежаваная. Калі ласка пацвердзіце свой удзел па пошце novychas@gmail.com ці па тэлефоне +375 29 625 57 51.

BAJ.by

 

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос