Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне “АКТ” запрашае ў сваю каманду спецыяліста па камунікацыях і адміністраванні сайта для працы ў праекце «Стрымліванне эпідэміі ВІЧ і скарачэнне захворвання і смяротнасці ад ВІЧ у Беларусі».
Мы шукаем чалавека, які:
- Мае адукацыю ў галіне інфармацыі і камунікацыі, сувязяў з грамадскасцю ці сумежных сферах
- Стварае змястоўныя, пісьменныя і цікавыя тэксты для сайта і кантэнт для сацыяльных сетак
- Разумее спецыфіку розных медыя-каналаў і валодае інструментамі для аналізу ўзаемадзеяння з аўдыторыяй
- Працуе з асноўнымі кампутарнымі праграмамі, інструментамі google, графічнымі прыладамі і прыладамі для апрацоўкі відэа
- Разумее, як дзейнічае сектар арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС), ці марыць даведацца пра гэта падчас працы ў грамадскай арганізацыі.
Досвед працы і валоданне ангельскай мовай стануць вашымі перавагамі пры адборы кандыдатаў.
У вашы асноўныя абавязкі будзе ўваходзіць:
- Падрыхтоўка і публікацыя артыкулаў на сайце АКТа
- Стварэнне кантэнту для сацыяльных сетак арганізацыі
- Email-рассылкі
- Інфармацыйнае суправаджэнне мерапрыемстваў праекта і падтрымка прафесійных сувязяў са СМІ
- Падрыхтоўка матэрыялаў для бюлетэня “Разам”, які выдаецца Асацыяцыяй некамерцыйных арганізацый па супрацьдзеянні эпідэміі ВІЧ/СНІДу “БелСетка анціСНІД”
- Рэдагаванне дакументаў, лістоў і іншых тэкстаў, афармленне прэзентацый і друкаваных матэрыялаў.
Ад нас:
- Гнуткі графік працы
- Магчымасць працаваць дыстанцыйна пры ўмове рэгулярных сустрэч у офісе арганізацыі ў Мінску.
- Знаёмства з цікавымі арганізацыямі і ініцыятывамі, магчымасці для ўдзелу ў розных праектах і праграмах.
Каб прыняць удзел у конкурсе на вакансію, калі ласка, дашліце рэзюмэ і матывацыйны ліст на паштовую скрыню actngo.info@gmail.com не пазней за 5 сакавіка. У рэзюмэ абавязкова пазначце спасылкі на вашы публікацыі ці іншыя створаныя вамі медыя-прадукты. Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на суразмоўе.
Памер заробку будзе агучаны па выніках суразмоўя.
Background
Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне “АКТ” яднае 23 трэнераў, кансультантаў і экспертаў, якія дзейнічаюць на карысць грамадзянскай супольнасці. Мы навучаем і кансультуем АГС, прасоўваем іх інтарэсы, праводзім даследаванні.
У межах праекта “Стрымліванне эпідэміі ВІЧ і скарачэнне захворвання і смяротнасці ад ВІЧ у Беларусі”, які падтрыманы Глабальным фондам для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй, мы займаемся паляпшэннем ўмоваў для АГС, якія працуюць у галіне сацыяльна небяспечных захворваннаў, па наступных накірунках: механізм дзяржаўнай сацыяльнай замовы і прыцягненне мясцовага фінансавання паслуг, адвакатаванне інтарэсаў АГС і іх мэтавых груп.

