Сёння ўдзень з'явіліся праблемы з працай сайту novychas.by. Па меркаванні нашых тэхнічных спецыялістаў, сайт заблакаваны ААЦ.
Зараз рэдакцыя працягвае працу на "люстэрке" novychas.online.
“Варта заўважыць, што рэдакцыя выдання не атрымлівала якіх-кольвек папярэджанняў ці іншай інфармацыі пра тое, што сайт novychas.by нешта парушыў альбо нейкая інфармацыя ў ім была недакладнай. Мы спрабуем разабрацца ў сітуацыі”, - гаворыцца ў рэдакцыйным паведамленні.