Ён паўгода не быў у Беларусі, і яму нават не далі зайсці дахаты.
Удзень 19 студзеня Квяткоўскага затрымалі каля дома пасля таго, як ён вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы. Ён паўгода не быў у Беларусі і вось вярнуўся. Узялі яго каля дома.
Па інфармацыі знаёмых, яму пагражае крымінальная справа нібыта за нейкі камент у сеціве. Ёсць інфармацыя, што Севярына павезлі ў Пінск. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.Вядома, што Квяткоўскі хворы на дыябет.

