Вы здесь

Фігуранты "справы БелаПАН" абскардзілі прысуд

В фокусе

Аб гэтам паведамляе Позірк.

Cуддзя Вячаслаў Тулейка 6 кастрычніка прызначыў:

- 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму дырэктару — галоўнаму рэдактару БелаПАН Ірыне Леўшынай,

- 6 год калоніі ўзмоцненага рэжыму — яе папярэдніку на пасадзе дырэктара Дзмітрыю Наважылава,

- 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — былому намесніку дырэктара Андрэю Аляксандраву,

-  9 гадоў калоніі агульнага рэжыму — яго жонцы Ірыне Злобінай.

Акрамя таго, Наважылаў аштрафаваны на 700 базавых велічыняў (на дадзены момант 22.400 рублёў), Злобіна — на 800 (25.600), Аляксандраў — на 1.000 (32.000).

Аляксандраў і Злобіна былі затрыманыя 12 студзеня 2021 года, Леўшына і Наважылаў — 18 жніўня 2021 года.

Усе фігуранты "справы БелаПАН" прызнаныя палітычнымі зняволеннымі.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос