Учора на сайце Kyky.org выйшла незвычайная калонка , аформленая ў жанры ўтопіі. Яе аўтарам стаў вядомы беларускі журналіст Віктар Малішэўскі, які, адзначаецца ў публікацыі, стаў галоўным рэдактарам выдання, паведамляе сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў.
“Мы выбудоўваем групоўку аўтараў, — запэўнівае Віктар Малішэўскі. — У нас дакладна не будзе пудзілаў — нам падабаюцца нейрасеткі для візуалізацыі нашага кантэнту, але твітэране нам падабаюцца больш. Мы хочам самі выйсці з нашай бурбалкі, разам змяніць краіну”.
Віктар Малішэўскі ў журналістыцы 28 год. На працягу дзесяці год быў намеснікам галоўнага рэдактара “Камсамольскай праўды”. Кансультаваў розныя медыяпраекты, зарэкамендаваў сябе як паспяховы блогер. У розны час працаваў галоўным рэдактарам “Еўрарадыё”, рэдактарам Office.Life, дырэктарам дэпартамента камунікацый у “Альфа-Банку”.

