Вы здесь

Гродзенскі суд прысудзіў Паўлу Мажэйку шэсць год узмоцненага рэжыму

В фокусе

Гродзенскі абласны суд 26 ліпеня вынес прысуд журналісту і грамадскаму дзеячу Паўлу Мажэйку і былой адвакатцы Юліі Юргілевіч.

Суддзя Максім Філатаў прызнаў Паўла і Юлію вінаватымі ў парушэнні ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за нібата садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна групай асоб па папярэдняй змове.

Іх абвінавацілі ў перадачы звестак тэлеканалу «Белсат» у лютым–сакавіку 2022 года, што расцанілі як «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці».

Нагадаем, што з лістапада 2021 года беларускія ўлады прызналі тэлеканал «Белсат» «экстрэмісцкім фармаваннем»

Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч затрымалі 30 жніўня 2022 года.

20 верасня праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Паўла палітычным вязнем. У абарону журналіста з патрабаваннем яго вызвалення выступіла таксама Еўрапейская федэрацыя журналістаў, паведамляе БАЖ.

Журналісцкага арганізацыя таксама нагадвае, што літаральна напярэдадні суда, адвакацкай ліцэнзіі пазбавілі адваката Паўла — Аляксандра Бірылава.

Павел Мажэйка — вядомы журналіст, менеджар культуры, стваральнік ліквідаванай уладамі культавай гродзенскай прасторы «Цэнтр гарадскога жыцця», каардынатар выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка», якая спецыялізавалася на выданні кніг аўтараў з Гродна і пра Гродна.

У сакавіку 2021 года Паўла Мажэйку затрымалі разам з мастаком Алесем Пушкіным, які выставіў у «Цэнтры гарадскога жыцця» партрэт дзеяча антысавецкага руху часоў Другой сусветнай вайны. У дачыненні да Паўла распачалі крымінальную справу «за наўмысныя дзеянні, скіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Але пасля 72 гадзін затрымання Паўла вызвалілі з фармулёўкай «зніклі падставы для затрымання».

У канцы 2021 года крымінальную справу супраць яго спынілі. Пасля гэтага Павел мог з'ехаць з Беларусі, аднак ён заставаўся ў краіне.

Пасля апошняга затрымання Паўла ў сеціве з’явілася старонка, прысвечаная журналісту. 

Сайт распавядае, хто такі Павел, чаму ён — чалавек-легенда, і як яго можна падтрымаць.

Беларускія журналісты распачалі ў розных краінах акцыю салідарнасці з Паўлам.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос