Вы здесь

Ва Украіне з’явілася беларускае «РокРадыёBY»

Тренды

Украінскі праект «РокРадіо» на базе ўласнай анлайн-платформы запусціў у эфір радыё «РокРадыёBY», на якім жадаючыя могуць слухаць музыку беларускамоўных сучасных і культавых гуртоў, паведамляе espreso.tv.

Слухаць творчасць беларускіх музычных гуртоў можна па спасылцы.

Акрамя беларускіх тут таксама прадстаўлены папулярныя ўкраінскія рок-гурты. У планах заснавальнікаў – украінскага радыёпрадзюсара Алега Удавічэнкі і кіраўніка Беларускай Рады культуры Сяргея Будкіна – стварэнне блокаў навін, аўтарскіх праграм і іншага, што тычыцца сучаснай беларускай культуры.

«Вялікая колькасць прадстаўнікоў музычнай індустрыі вымушана была пакінуць Беларусь, а вялікая колькасць твораў знаходзяцца пад забаронай. «РокРадыёBY» мае на мэце стаць пляцоўкай для такіх беларускіх музыкаў у стылі рок, а таксама для тых дзеячаў, якія падтрымліваюць сапраўдную беларускую айдэнтыку. Радыё заклікана стаць астраўком беларускага і ўкраінскага року, а з часам стартавай пляцоўкай сумесных культурных праектаў», – адзначаюць стваральнікі «РокРадыёBY».

У планах – рабіць інтэрв’ю з беларускімі апазіцыйнымі, культурнымі, палітычнымі дзеячамі, прадстаўнікамі і вайскоўцамі палка імя Кастуся Каліноўскага, пры падтрымцы якога з’явілася радыёстанцыя, а таксама з украінцамі, якія падтрымліваюць ідэю свабоднай Беларусі як сяброўскай Украіне краіны.

Акрамя таго, плануецца падрыхтоўка блокаў навін аб падзеях ва Украіне, напрыклад, навін з фронту, інфармацыі пра культурныя ініцыятывы, украінска-беларускія адносіны. «Улічваючы ўзровень цэнзуры і прапаганды ў афіцыйных беларускіх медыя, такая опцыя дасць магчымасць беларусам атрымліваць праўдзівую інфармацыю пра падзеі ва Украіне», – зазначаюць ініцыятары «РокРадыёBY».

Reform.by

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос