У спешцы журналісты прызначылі Народнаму артысту і іншага забойцу, і іншае месца смерці і нават прыпісалі міфічнага “аднакашніка”, з-за якога нібыта пацярпеў наш спявак.
Звестка пра смерць Народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі (з’явілася 27 жніўня) за гадзіну-дзве выбухнула казуснымі падрабязнасцямі і чуткамі.
Вось храналогія іх з’яўлення.
Трагічную інфармацыяю пра смерць артыста пачалі абмяркоўваць раніцай. Каля 11 гадзін дня на старонцы спявачкі Настассі Ціхановіч ў facebook з’явілася пацьвярджэнне гэтай інфармацыі. Бацька Настассі, Аляксандр Ціхановіч, пацьвярджае сумную навіну і спасылаецца на Адміністрацыю прэзідэнта, дзе трагедыю яму асабіста пацьвердзілі. Але падрабязнасцяў – ніякіх.
Таму спрытныя журналісты тут жа тэлефануюць у філармонію, дзе Якаў Навуменка працаваў, і іншым сябрам Народнага артыста. Па чутках, Якаў Паўлавіч нібыта прысутнічаў на нейкім канцэрце ці фестывалі, папрасіўся на сцэну павіншаваць сябра, але ахоўнік адмовіўся яго пускаць і нанёс смяротныя цялесныя пашкоджанні…
Ніякіх грунтоўных пацверджанняў гэтай інфармацыі не было. Але канкурэнцыя на інфармацыйным рынку і звычайная журналісцкая хцівасць змушаюць як мага хутчэй надрукаваць навіну.
Для большай важнасці некаторыя журналісты апісваюць чуткі яшчэ больш па-мастацку, чым пачулі ад неправераных крыніц. Аказалася, што збілі Якава Навуменку “сярод белага дня каля сцэны”. Цялесныя пашкоджанні наносіў “ахоўнік” , а выступаў на сцэне ў гэты час “аднакашнік Якава Навуменкі” .
Пазней высветліцца, што ні сцэны, ні канцэрта, ні ахоўніка не было.
Але неправераная інфармацыя трапляе ў сеціва. Папулярныя беларускія сайты, якія жывуць з перадрукаў чужой інфармацыі, падчыстую злізваюць гэту інфармацыю-дэзінфармацыю, нічога не правяраючы.
Атрымліваецца наступная карціна:

У другой палове дня 27-га жніўня ананімныя крыніцы з гарадской Адміністрацыі Севастопаля выклалі журналістам, якія капнулі далей, прыкладную карціну здарэння. Інфармацыя прыводзілася са слоў кампетэнтных міліцыянераў і аказалася блізкай да праўды. Аказалася, што Якаў Навуменка, слухаючы вулічнага скрыпача на Плошчы Нахімава, пасварыўся з “нявызначанай асобай”, здарыўся канфлікт, падчас якога наш артыст і атрымаў смяротныя траўмы.
Карацей, калі ў Беларусі будуць ствараць свій “Галівуд”, то сцэнарыстамі трэба запрашаць журналістаў.
Як пазбегнуць некарэктнай інфармацыі, калі трэба працаваць хутка?
Ці ёсць неабходнасць публікаваць не да канца правераныя звесткі? Чаму б ін не! Але замест гіпербалізаваных апісанняў і іншых прэлюдый, мяркую, трэба выкладаць усё па факце: “па чутках здарылася тое і тое” ці “па неправеранай інфармацыі адбылося гэта і гэта”…
Ці, можа, “гарачую” інфармацыю, якую немагчыма аператыўна праверыць, увогуле не публікаваць? Думаю, гэта кепская пазіцыя.
Менавіта пасля бульварызаваных матэрыялаў у беларускай прэсе севастопальская міліцыя даведалася пра ЧП з Народным артыстам Беларусі на іх тэрыторыі. Цэлы тыдзень пасля таго, як траўмавалі артыста, праваахоўнікі не варушыліся і нарэшце пачалі прадпрымаць нейкія дзеянні. А калі б журналісты напісалі пра здарэнне, скажам, на наступны дзень пасля нанясення пабояў, глядзіш, і затрымалі б злачынцу па гарачых слядах.
Пакуль жа забойца Якава Навуменкі застаецца “нявызначанай асобай”.


