Міжнародныя тэксты звычайна лепіць пісака-шматстаночнік, не ўпэўнены, на якім кантыненце Гандурас, затое ўпэўнены, што трэба скланяць“Катманду”.
Права аўтара — думаць і пісаць, як ён хоча, але абавязак СМІ — узважваць кожную публікацыю на шалях медыйных стандартаў.
Каб было меней віртуальнага мардабою, трэба развіваць сеціўную самарэгуляцыю.
Тое, што рэжым ужывае недазволеныя прыёмы, зусім не азначае, што закон і прафесійную мараль можна ігнараваць прадстаўнікам дэмакратычнай журналістыкі.
Медыі не мусяць зводзіць рэчаіснасць да набору ярлыкоў, а разумны дыялог з уладай здольны прыносіць плён.
Хаця журналісцкая этыка ёсць рэччу універсальнай, новыя тэхналогіі вымагаюць усё ж адмыслова яе разжоўваць.
Расцягнутыя, анемічныя, аднабокія гутаркі сталі бядой айчыннай журналістыкі, спосабам схалтурыць на тэме.
“Каля 450 тысяч маладых людзей 25 студзеня адзначаюць Дзень студэнта ў Беларусі”. Нашто медыі прыцягваюць за вушы чужыя даты?
Ён — таленавіты маніпулятар, і журналісту важна быць напагатове, не павесціся на вуду і не апынуцца ў крытычны момант з пустой абоймай.
Прасцей мець невялікі штат рамеснікаў, што гоняць павярхоўныя тэксты, спрытна капіпасцяць, лепяць грымучыя загалоўкі да чужога кантэнту…