Глеб Лабадзенка — беларускі журналіст, блогер і суарганізатар курсаў беларускай мовы «Мова нанова». У працаваў у газетах «Звязда» і «Комсомольская правда в Белоруссии», зараз фрылансер. Глеб падзяліўся з чытачамі Mediakritika.by сваімі прафесійнымі правіламі.
Па словах Лабадзенкі, найбольшай памылкай будзе прачытаць гэтыя ці іншыя парады – і пачаць слепа следаваць ім. Любыя правілы – не догма.
ДАПАМАГАЙЦЕ ЛЮДЗЯМ
Перакананы, што гэта ўвогуле галоўная задача і функцыя журналістыкі. Калі задумацца, то ўсе астатнія функцыі ў сухой рэшце выводзяць на гэтую. Зразумеўшы гэтае простае правіла, можна лягчэй разабрацца, калі не ў сэнсе жыцця, то ў сэнсе журналістыкі.
ПАВАЖАЙЦЕ ЛЮДЗЕЙ
І не пагарджайце людзьмі. Няважна, хто перад вамі – паважаны пісьменнік, вашая любімая рок-зорка, або чыноўнік-клерк, бомж ці непрыемная вам асоба. Пастанавіце сабе мець да ўсіх “прэзумпцыю невінаватасці” – і да кожнага ставіцца з роўнай павагай. Калі адчуваеш, што не зможаш пераадолець адчуванне асабістай непрыязнасці і паставіцца да чалавека з належнай павагай – лепш увогуле адмовіцца ад такога інтэрв’ю ці сустрэчы.
НАЙПЕРШ – ЧАЛАВЕК, ПОТЫМ – ЖУРНАЛІСТ
Магчыма, гэта няправільна і супярэчыць шматлікім падручнікам і правілам журналістыкі, якія вучаць цябе быць рабакопам, адслоненым чалавекам без пачуццяў, перакананняў і уласнай думкі. Прынамсі, не выяўляць гэта ўсё ў працы. Але калі ўзяць у працу першыя два правілы, то і гэтае пакладзецца арганічна і натуральна. Нават самага нешматслоўнага суразмоўцу можна разгаварыць, паказаўшы, што перад ім сядзіць не смартфон з функуцыяй дыктафона і фота, а такі ж чалавек, як ён. Проста ў яго такая праца, а ў цябе – такая.
Фота Джона Кунстадтэра